Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Хасэ Рэйна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хасэ Рэйна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1982(1982-08-31)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 92 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Кома
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2002
2002—2005
2005—2014
2013—2014
2014—2015
2015—2018
2018—2020
2020
2020—2022
2022—2024
2024—
Барсэлёна 2
Барсэлёна
Вільярэал
Лівэрпул
Напалі (арэнда)
Баварыя
Напалі
Мілян
Астан Віла (арэнда)
Ляцыё Рым
Вільярэал
Кома
41 (0)
30 (0)
109 (0)
285 (0)
30 (0)
3 (0)
111 (0)
5 (0)
12 (0)
44 (0)
24 (0)
5 (0)
Зборныя
2005— Гішпанія 38 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 кастрычніка 2017.

Хасэ Мануэль Рэйна Паэс (па-гішпанску: José Manuel Reina Páez; нар. 31 жніўня 1982 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, брамнік італьянскага клюбу «Кома» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сын брамніка Мігеля Рэйны, які абараняў колеры клюбаў «Барсэлёна» й «Атлетыка» (Мадрыд), а таксама зборнай Гішпаніі.

Рэйна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Мадрыд Аэстэ», але гуляў там нядоўга. Як толькі зьявілася магчымасьць перайсьці ў акадэмію «Барсэлёны», ён адразу ёю скарыстаўся, і пераехаў у Каталёнію ў 1995 годзе ва ўзросьце 13 гадоў. У 2002 годзе ён, не праходзячы ў асноўны склад свайго клюбу, быў адпраўлены ў арэнду ў «Вільярэал». У 2004 годзе ягоны кантракт зь «Вільярэалам» быў аформлены на сталай аснове.

У ліпені 2005 году новы трэнэр «Лівэрпулу», гішпанец Рафаэль Бэнітэс, набыў Рэйну зь «Вільярэалу», назваўшы яго пры гэтым «найлепшым брамнікам Гішпаніі». Бэнітэс разглядаў Рэйну ў якасьці асноўнага брамніка каманды. Ён дэбютаваў у «Лівэрпулі» ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2005—2006 гадоў супраць ўэйлскага клюбу «ТНС».

У сэзоне 2005—2006 гадоў Рэйна стаў асноўным брамнікам «Лівэрпулу», адправіўшы на лаўку запасных героя Лігі чэмпіёнаў 2005 году, Ежы Дудэка.

У канцы сэзону 2012—2013 гадоў зьявіліся чуткі аб пераходзе Рэйны ў табар «Барсэлёны», бо была верагоднасьць таго, што Вальдэс сыйдзе ў «Манака». Аднак, хоць агент Хасэ правёў падрыхтоўчую працу з «Лівэрпулам» аб сыходзе брамніка, Вальдэс вырашыў застацца ў «Барсэлёне» яшчэ на адзін сэзон, але «Лівэрпул» ужо набыў на гэты момант бэльгійскага брамніка Сымона Міньяле з «Сандэрлэнду»[4]. У выніку 26 ліпеня 2013 году Рэйна вырашыў далучыцца да «Напалі» на правах арэнду, каб узьяднацца са сваім былым трэнэрам Рафаэлем Бэнітэсам[5].

8 жніўня 2014 году «Лівэрпул» пацьвердзіў, што Рэйна далучыўся да нямецкага клюбу «Баварыя», склаўшы з клюбам трохгадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 жніўня 2005 году Рэйна дэбютаваў у таварыскім матчы за зборную Гішпаніі супраць зборнай Уругваю, у якім перамогу атрымалі гішпанскія футбалісты зь лікам 2:0.

У жніўні 2020 году перайшоў у «Ляцыё Рым»[6].

«Лівэрпул»:

«Напалі»:

«Баварыя»:

Гішпанія:

  1. ^ а б в Pepe Reina // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в José Manuel Reina Páez // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ^ а б в REINA jose manuel // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Brendan Rodgers explains Napoli loan move for Liverpool keeper Pepe Reina . Sky Sports
  5. ^ Pepe Reina completes loan move to Napoli as he rejoins former Liverpool boss Rafa Benitez. DailyMirror
  6. ^ Рейна перешёл в «Лацио» (рас.). Euro-Football.Ru (27 жніўня 2020).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]