Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Чэзэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэзэна


Краіна: Італія
Кіраўнік: Энца Лятука[d]
Плошча:
Вышыня: 44 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0547
Паштовы індэкс: 47521–47522
Нумарны знак: FC
Геаграфічныя каардынаты: 44°8′0″ пн. ш. 12°14′0″ у. д. / 44.13333° пн. ш. 12.23333° у. д. / 44.13333; 12.23333Каардынаты: 44°8′0″ пн. ш. 12°14′0″ у. д. / 44.13333° пн. ш. 12.23333° у. д. / 44.13333; 12.23333
Чэзэна на мапе Італіі
Чэзэна
Чэзэна
Чэзэна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.cesena.fc.it/

Чэзэ́на (па-італьянску: Cesena) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Поруч з Фарлі ёсьць адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Фарлі-Чэзэна. Ля места цягнецца аўтастрада A14, а таксама ля гораду ўзвышаюцца Апэнінскія горы. Прыкладна за 15 км ад Чэзэны месьціццца Адрыятычнае мора. Агульная колькасьць насельніцтва паводле стану на 2017 году складала 97 137 чалавек.

Першапачаткова Чэзэна была ўмбрыйскім альбо этрускім горадам. Пасьля кароткага часу пад уладай галаў места было захопленае рымлянамі ў III стагодзьдзі да н. э. Гэта быў гарнізонны горад стратэгічнага значэньня, які быў зруйнаваны ў войнах паміж Гаем Марыюсам і Люцыюсам Карнэліюсам Сулам. Плініюс Старэйшы згадваў Чэзэну, як месца найлепшых вінаў.

Герб гораду, усталяваны на фасадзе гарадзкой ратушы.

Чэзэна была на мяжы Равэнскага экзархату зь лянгабардамі. Горад быў падараваны папству франкскімі заваёўнікамі ў 754 годзе. Гэты эпізод гісторыі вядомы як Піпінавы дар. Пазьней места было пад уладай папаў і арцыбіскупаў Равэнны. З 1183 па 1198 гады тут існавала камунальная рэспубліка. Пасьля за Чэзэну доўгі час змагаліся папы і імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі. Кароткі час панаваньня ў горадзе роду Ардэляфі скончыўся ягоным разгромам у 1357 годзе папскімі войскамі на чале з кардыналам Хілем дэ Альборнасам пасьля доўгай аблогі, якую гераічна трымала Чыя дэльлі Ардэляфі, жонка кіраўніка Фарлі.

У 1377 годзе ў Чэзэне зноў паўстала камуна падчас вайны васьмі святых. Пасьля места зноў апынулася пад уладай папаў. Папскі легат граф Жэнэвы Робэрт, як пазьней стане антыпапам Клімэнтам VII, па ўзяцьці гораду спрычыніўся да жорсткага забойства ад 2500 да 5000 мірных жыхароў[3]. З гэтае нагоды ён атрымаў мянушку «чэзэнскі кат». У пэрыяд з 1379 па 1465 гады Чэзэна аднавілася і заквітнела пры Малятэстах. Яны перабудавалі замак, а таксама ўзьвялі побач Малятэстыянаву бібліятэку, якая зважаецца выдатным прыкладам бібліятэкі эпохі Адраджэньня і зьмяшчае шмат каштоўных рукапісаў. Пасьля Чэзэна вярнулася пад уладу Папскай дзяржавы, але ў 1500 годзе была захопленая Чэзарэ Борджыям.

Пасьля Чэзэна ператварылася ў другарадны горад Папскай дзяржавы. У XVII і XIX стагодзьдзях тут нарадзіліся будучыя папы Піюс VI і Піюс VII, а біскуп гораду таксама быў Піюс VIII. Дзякуючы гэтаму горад атрымаў мянушку «гораду трох папаў». За часам напалеонаўскіх войнаў былі зачыненыя шматлікіх манастыры і цэрквы места. Некаторыя з грамадзянаў адыгралі прыкметную ролю ў аб’яднаньні Італіі ў другой палове XIX стагодзьдзя. За часам Другой сусьветнай вайны Чэзэна пацярпела аб бамбаваньняў авіяцыяй хаўрусьнікаў антыгітлераўскай кааліцыі.

  1. ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  2. ^ https://demo.istat.it/?l=it
  3. ^ Mallett, Michael (2006). «Signori e mercenari — La guerra nell’Italia del Rinascimento». Bologna: Il Mulino. — С. 47—48. — ISBN 88-15-11407-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]