Ястрабец (герб)
Ястрабец | |
Апісаньне | |
---|---|
Ястрабец (па-польску: Jastrzębiec) — прыватны шляхецкі герб. Ужывалі болей за 700 польскіх, вялікалітоўскіх шляхецкіх родаў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У блакітным полі залатая падкова павернутая канцамі ўгору, у ёй пасярэдзіне залаты кавалерскі крыж. Кляйнод: над прылбіцай з каронай ястраб накіраваны ўлева, на лапах мае залатыя бразготкі, у правай — трымае такую ж залатую падкову з крыжом па сярэдзіне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 999 року вялася барацьба з паганцамі, якія захапілі гару Лысую і разьбілі на ёй свой абоз. Раптоўны мароз скаваў гару, і польскія ваякі ніяк не маглі падняцца на вяршыню. Пасьля доўгай аблогі гары да Ястрабца, удзельніка асады, прыйшла ідэя каваньня каня (у іншай вэрсіі — па радзе каваля) і хутка прывёў дружыну да вяршыні. На вяршыне падчас бітвы ён забіў правадыра, а яго прыяцелі зьнішчылі іншых паганцаў. За гэту выдатную перамогу да ягонага гербу, на якім разьмяшчаўся ястраб, былі даданы падкова з кавалерскім крыжом.
Першапачаткова быў пашыраны ў Малапольшчы і Мазовіі, а пасьля Гарадзельскай уніі 1413 року таксама і ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ястрабец (герб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Лычкоўскі Ю. Гербы шляхты беларускай (бел.)
- Гербоўнік беларускай шляхты (бел.)
- Herbu Jastrzębiec