1971
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1971 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 15 студзеня: Урачыста адкрыты і ўведзены ў эксплуатацыю Асуанскі гідраэнергетычны комплекс на рацэ Ніл у Егіпце.
- 17 студзеня: Спектаклем «Пяе „Жаўранак“» кампазітара Юрыя Семянякі ў Мінску адкрыўся Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі.
- 25 студзеня: Ідзі Амін зрынуў прэзідэнта Мілтана Аботэ і стаў на чале Уганды.
- 2 лютага: Падпісана «Рамсарская канвенцыя» аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне.
- 8 лютага:
- 9 лютага: Экіпаж касмічнага карабля «Апалон-14» высадзіўся на Месяцы.
- 22 лютага: У Мінску пачаўся XXVII з’езд КПБ.
- 26 сакавіка: Абвешчана незалежнасць Усходняга Пакістана.
- 28 сакавіка: Бой за базу «Мэры-Эн» у Паўднёвым В’етнаме.
- 3 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1971 прайшоў у Дубліне (Ірландыя).
- 8 красавіка: У Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс.
- 15 мая: У Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.
- 3 чэрвеня: Памесным саборам Рускай Праваслаўнай Царквы абраны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Пімен.
- 13 чэрвеня: Праведзены выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР восьмага склікання.
- 24 ліпеня: Створана спецыяльная сакрэтная разведвальная група адміністрацыі прэзідэнта ЗША «Сантэхнікі Белага дома».
- 26 ліпеня: Прэм’ера кінакарціны «Афіцэры» адбылася ў СССР.
- 11 жніўня: Прайшла дэманстрацыя хіпі ў Гродне.
- 15 жніўня: Бахрэйн атрымаў незалежнасць.
- 1 верасня: Катар абвясціў сябе незалежнай дзяржавай.
- 15 верасня: У Ванкуверы (Канада) створана экалагічная арганізацыі «Грынпіс».
- 25 верасня: Адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».
- 19 кастрычніка: Адкрыты першы этап Мюнхенскага метрапалітэна.
- Утварэнне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
- КА Марс-3 ажыццявіў першую ў гісторыі мяккую пасадку на паверхню Марса.
- 9 снежня: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты далучаюцца да ААН.
- 16 снежня: Армія Заходняга Пакістана пацярпела паражэнне ў вайне за незалежнасць Бангладэш.
Нарадзіліся
правіць- 1 лютага: Томі Сала, шведскі хакеіст
- 31 сакавіка: Юэн Макгрэгар, шатландскі акцёр
- 7 красавіка: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр
- 9 красавіка: Жак Вільнёў, канадскі аўтагоншчык
- 16 красавіка: Наталля Зверава, беларуская тэнісістка
- 28 чэрвеня: Ілан Маск, канадска-амерыканскі інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар
- 3 ліпеня: Джуліян Асанж, аўстралійскі журналіст, заснавальнік WikiLeaks
- 19 ліпеня: Віталь Клічко, украінскі баксёр
- 20 ліпеня: Зміцер Вайцюшкевіч, беларускі музыкант
- 28 ліпеня: Абу Бакр аль-Багдадзі, лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», самаабвешчаны халіф
- 30 ліпеня: Том Грын, канадскі акцёр
- 13 жніўня: Морыц Бляйбтрой, амерыканскі акцёр
- 13 верасня: Горан Іванішавіч, харвацкі тэнісіст
- 18 верасня: Лэнс Армстранг, амерыканскі веласіпедыст
- 13 жніўня: Морыц Бляйбтрой, амерыканскі акцёр
- 29 кастрычніка: Паўлюк Быкоўскі, беларускі журналіст
- 30 снежня: Лукас Бэрфус, швейцарскі пісьменнік і драматург
Памерлі
правіць- 24 студзеня: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр (нар. 1893)
- 9 сакавіка: Іван Ахрэмчык, беларускі мастак-жывапісец (нар. 1903)
- 9 сакавіка: Кірыл VI Александрыйскі, 116-ы Патрыярх Копцкай праваслаўная царквы (нар. 2.8.1902)
- 12 красавіка: Ігар Там, савецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 8.7.1895)
- 13 верасня: Антон Алешка, беларускі пісьменнік (нар. 1.2.1913)
- 26 лютага: Фернандэль, французскі акцёр (нар. 8.5.1903)
- 13 чэрвеня: Сяргей Прытыцкі, палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР, лідар КПЗБ (нар. 1.2.1913)
- 1 ліпеня: Уільям Лорэнс Брэг, аўстралійскі фізік (нар. 31.3.1890)
- 3 жніўня: Янка Маўр, беларускі пісьменнік (нар. 1883)
- 14 жніўня: Канстанцін Юхневіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (нар. 15.12.1896)
- 11 верасня: Мікіта Хрушчоў, былы кіраўнік СССР (нар. 1894)
- 18 снежня: Аляксандр Твардоўскі, рускі савецкі паэт (нар. 21(8).6.1910)