Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: University of California, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе | |
---|---|
англ.: University of California, Los Angeles | |
Арыгінальная назва | англ.: University of California, Los Angeles |
Дэвіз | Let there be light[d] |
Заснаваны | 1919 |
Студэнты | 44 589[1] і 46 000[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | ucla.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьАкадэмічныя карані ўстановы ўзыходзяць да 1881 года — да настаўніцкай школы, тады вядомай як Паўднёвае аддзяленне Каліфарнійскай дзяржаўнай настаўніцкай школы (цяпер універсітэт у Сан-Хасэ). Школа была паглынута ў 1919 годзе Каліфарнійскім універсітэтам у Лос-Анджэлесе і стала Паўднёвым аддзяленнем Каліфарнійскага ўніверсітэта, што робіць вучэльню другой найстарэйшай установай у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта з дзесяці наяўных пасля Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе прапануе 337 праграм для атрымання акадэмічных ступеняў бакалаўра і магістра, на якіх штогод навучаецца каля 31 600 студэнтаў і 14 300 слухачоў і аспірантаў. Універсітэт атрымаў 175 тысяч заявак на паступленне на бакалаўрыят восенню 2022 года, што робіць яго самым папулярным універсітэтам у Злучаных Штатах. Універсітэт арганізаваны ў Каледж літаратуры і навукі і 12 прафесійных школ.
Універсітэт уваходзіць у так званую Грамадскую Лігу плюшчу. Станам на 2021 год 27 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 лаўрэатаў прэміі Цьюрынга, два галоўныя навуковыя супрацоўнікі ВПС ЗША і адзін уладальнік прэміі Філдса былі звязаны з універсітэтам у якасці выкладчыкаў, даследчыкаў і выпускнікоў. Станам на жнівень 2021 года 55 выкладчыкаў універсітэта абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША, 29 — у Нацыянальную інжынерную акадэмію ЗША, 41 — у Нацыянальную акадэмію медыцыны ЗША і 156 — у Амерыканскую акадэмію мастацтваў і навук. У 1974 годзе ўніверсітэт быў зарошаны ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў.
Структура
правіць- Школа мастацтваў і архітэктуры
- Школа стаматалогіі
- Школа адукацыі і інфармацыйных студый
- Школа інжынерыі
- Школа права
- Школа менеджменту
- Школа медыцыны
- Школа музыкі
- Школа медсястрынства
- Школа грамадскіх спраў
- Школа грамадскага здароўя
- Школа тэатра, кінематаграфіі і тэлебачання
- Каледж літаратуры і навукі
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 28 лютага 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы