Відунас
Відунас | |
---|---|
літ.: Vydūnas | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Вільгельмас Сторастас |
Псеўданімы | Vydūnas |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1868[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1953[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | літоўская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Відунас (літ.: Vydūnas; псеўданім; сапраўднае імя Вільгельмас Старостас літ. Vilhelmas Storostas; 22 сакавіка 1868, вёска Ёнайчай, цяпер Шылуцкі раён Літвы - 20 лютага 1953, Дэтмольд, Германія) — літоўскі драматург, філосаф, дзеяч культуры.
Раннія гады
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Рагніце (цяпер Нёман). З 1888 выкладаў у школах. Ва ўніверсітэтах Германіі (Грайфсвальд, 1896-1898; Гале, 1899; Лейпцыг, 1900-1902; Берлін, 1913-1919) вывучаў літаратуру, філасофію, гісторыю мастацтва, гісторыю рэлігіі, замежныя мовы. Выкладаў у Клайпедзе ў музычнай школе. З 1892 з перапынкамі жыў у Тыльзіце (цяпер Савецк), выкладаў у сярэдняй школе англійскую і французскую мовы.
Філасофія
У філасофскіх і рэлігійна-містычных артыкулах і трактатах "Смерць і што далей" (1907), "Таямнічая веліч чалавека" (1907), "Жыццёвая аснова народа" (1920) развіваў эклектычнае вучэнне, заснаванае на элементах неаплатанізму, Бхагавад-гіце і тэасофскай рэцэпцыі індыйскіх рэлігійна-філасофскіх вучэнняў. Прапагандаваў вегетарыянства, якога і сам прытрымліваўся.
Зноскі
Літаратура
- Vacys Bagdonavičius. Filosofiniai Vydūno humanizmo pagrindai. Vilnius: Mintis, 1987
- Vacys Bagdonavičius. Vydūnas: trumpa biografija. Vilnius: Vydūno draugija, Kultūros, filosofijos ir meno institutas (Standartų sp.), 2005. 63, [1] p.: iliustr., portr. Tir. [500] egz. ISBN 9986-638-56-9
Спасылкі
- Kintai Vydūnas Culture Centre Архівавана 10 лютага 2005.
- Пра Відунаса (на літоўскай мове)
- Letzte Monate 1944 - 1945 in Powarben, Ostpreußen Архівавана 10 сакавіка 2005.
- Vydunas 1918. Архівавана 28 верасня 2007.
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ва Усходняй Прусіі
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў акрузе Дэтмальд
- Выпускнікі Грайфсвальдскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літоўскамоўныя пісьменнікі
- Філосафы Літвы
- Драматургі Літвы
- Актывісты вегетарыянскага руху
- Асобы на банкнотах