Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Касцюковічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Касцюковічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
172 м[1]
Насельніцтва
  • 14 870 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2245
Паштовы індэкс
213640
Аўтамабільны код
6
СААТА
7235501000
Афіцыйны сайт
kostukovichi.gov.by
(руск.)  (бел.)  (англ.)
Касцюковічы на карце Беларусі ±
Касцюковічы (Беларусь)
Касцюковічы
Касцюковічы (Магілёўская вобласць)
Касцюковічы

Касцюко́вічы[3] (трансліт.: Kasciukovičy) — горад у Беларусі, на рацэ Жадунька. Адміністрацыйны цэнтр Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Месціцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі КрычаўУнеча (Расія), вузел аўтадарог на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж (Расія). Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Касцюкова ў Лучыцкай воласці датуецца 28 жніўня 1508 года[5]. Паселішча ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.

У 1730-я гады ў Касцюковічах было 35 дымоў[5]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касцюковічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касцюковічах было 89 дымоў, дзейнічаў касцёл пры кляштары францысканцаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовае вучылішча. У гэты час Касцюковічы набылі вядомасць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.

У 1861 годзе ў Касцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 года — пенькатрапальня, з 1875 года — сукнавальня, з 1880 года — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадах — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзейнічалі царква (мураваная) і сінагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходская школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 снежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходская школа, бальніца і аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы і сінагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазін. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У 1924 годзе Касцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе ў Касцюковічах пачала працаваць гантарэзня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала статус горада. У Другую сусветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Касцюковічы былі пад нямецкай акупацыяй.

3 студзеня 2005 года афіцыйна зацвердзілі герб і сцяг Касцюковічаў.

  • XVIII стагоддзе: 1784 год — 413 чал.; 1800 год — 412 чал.
  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1845 чал.; 1858 год — 1036 чал.; 1861 год — 1661 чал.; да 1880 год — 1869 чал., з іх 663 праваслаўных, 10 каталікоў, 1196 іўдзеяў[6]; 1880 год — 2148 чал.; 1897 год — 3240 чал.[7];
  • XX стагоддзе: 1933 год — 3,1 тыс. чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 7495 чал.[8]; 1991 год — 14,7 тыс.; 1995 год — 17 тыс. чал.[9]; 1997 год — 17 тыс. чал.; 1998 год — 17,4 тыс. чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 15,3 тыс. чал.; 2007 год — 15,6 тыс. чал.[11]; 2009 год — 15 993[12] чал. (перапіс); 2015 год — 15 887 чал.[13]; 2016 год — 15 850 чал.[14]; 2017 год — 15 855 чал.[15]; 2018 год — 15 977 чал.[4]

Дзейнічаюць раённы цэнтр культуры. У 1973 годзе адкрыўся Касцюковіцкі краязнаўчы музей.

У Касцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартыўная школы, школа мастацтваў, цэнтр дзіцячай творчасці, станцыя юных натуралістаў.

Выдаецца раённая газета «Голас Касцюкоўшчыны».

У пасляваенных Касцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы з’явіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным горадзе сфарміраваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.

Вуліцы і плошчы

[правіць | правіць зыходнік]
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Прусінская вуліца
Ленінская вуліца Муравільская вуліца
Юнацкая вуліца Крычаўская вуліца[16]
? Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Касцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Працуюць ільнозавод, ВРУП «Беларускі цэментны завод», ААТ «Касцюковіцкі леспрамгас», філіял «Касцюковіцкі хлебазавод» РУПП «Магілёўхлебпрам», Касцюковіцкі спіртзавод РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлкавы завод», Касцюковіцкі ўчастак ААТ «Гарант». Спыніцца можна ў адной з 2 гарадскіх гасцініц[17].

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Касцёл[18] пры кляштары францысканцаў
  • Царква (XIX ст.)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 красавіка 2018. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. а б Мяцельскі А. Касцюковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 71
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. S. 134.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 641.
  8. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 645.
  9. Беларусь 1995.
  10. БелЭн 1999.
  11. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 640.
  12. Перепись населения — 2009. Могилевская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  14. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 6 ліпеня 2016. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 13 жніўня 2020. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. Тапаніміка. Картаграфія. Карты раёна(недаступная спасылка) // Магілёўская абласная бібліятэка
  17. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  18. Ганчар А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.