Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Катакана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катакана
カタカナ
Тып пісьма складовае
Мовы японская, р'юкюанская, айну
Гісторыя
Стваральнік Кукай
Дата стварэння каля 800
Перыяд з VIII стагоддзя н. э. па цяперашні час
Паходжанне

Кандзі

Ман'ёгана
Роднасныя Хірагана, хэнтайгана
Уласцівасці
Напрамак пісьма vertical right-to-left[d][1] і злева направа[d][2]
Дыяпазон Юнікода U+30A0–U+30FF
ISO 15924 Kana
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катакана[3][4] (яп.: 片仮名, яп.: カタカナ) — адна з дзвюх (разам з хіраганай) графічных форм японскай складовай азбукі — каны. Для катаканы характэрныя кароткія прамыя рысы і вострыя вуглы. Сучаснае ўжыванне зводзіцца да запісу запазычаных слоў (неяпонскага паходжання). Распаўсюджана выкарыстанне катаканы для запісу назваў жывёл і раслін, а таксама ў якасці стылістычнага прыёму ў мастацкіх творах.

Азбука катакана

[правіць | правіць зыходнік]

Да 1946 года катаканай карысталіся для запісу окурыганы (пасля рэформы гэта сталі рабіць хіраганай). Сёння катаканай запісваюць запазычаныя словы, падагнаныя пад японскую фанетыку.

Прыведзеныя ніжэй правілы ахопліваюць пераважна ўсе рэальна сустраканыя выпадкі транскрыпцыі і дазваляюць з пэўным навыкам перавесці любы запіс азбукай катакана, у аснове якой знаходзіцца англійская (еўрапейская) лексіка.

Чытаецца традыцыйна зверху ўніз і справа налева.

н ン ва ワ ра ラ я ヤ ма マ ха ハ на ナ та タ са サ ка カ а ア
ры リ мі ミ хі ヒ ні ニ ці チ сі シ кі キ і イ
ру ル ю ユ му ム фу フ ну ヌ цу ツ су ス ку ク у ウ
рэ レ мэ メ хэ ヘ нэ ネ тэ テ сэ セ кэ ケ э エ
о ヲ ро ロ ё ヨ мо モ хо ホ но ノ то ト со ソ ко コ о オ

Поўная табліца

[правіць | правіць зыходнік]

Усяго існуе 47 базавых знакаў катаканы (уключаючы пасляслогавы ン і сокуон ッ) і некалькі скасаваных (ヰ ві, ヱ вэ і, магчыма, яшчэ адзін для перадачы у-падобнага гуку, вако[en]). У табліцы яны згрупаваны ў рад, падобны на годзюон. На аснове базавых утвараюцца яе пашырэнне (ёон) і дапаўненні для перадачы вымаўлення запазычаных слоў (гайрайго) пры іх транслітарацыі.[5] У першым раздзеле сабрана стандартная катакана (сімвалы, пафарбаваныя шэрым колерам, лічацца састарэлымі і амаль не ўжываюцца; сімвалы, пафарбаваныя зялёным колерам, — сучасныя дадаткі да катаканы (напрыклад для дабаўлення каны для адсутных у японскай мове гукаў, альбо для выдзялення патрэбных гукаў з «злітных» складоў, накшталт ці-чы), ужываныя пераважны для прадстаўлення некаторых гукаў іншых моў; а сімвалы, пафарбаваныя чырвоным колерам, скасаваны).

склады ёон
1 а і у э о я ю ё
2 ка кі ку кэ ко キャ кя キュ кю キョ кё
са сі су сэ со シャ ся シュ сю ショ сё
та ці цу тэ то チャ ця チュ цю チョ цё
5 на ні ну нэ но ニャ ня ニュ ню ニョ нё
ха хі фу хэ хо ヒャ хя ヒュ хю ヒョ хё
7 ма мі му мэ мо ミャ мя ミュ мю ミョ мё
8 я йі ю イェ е, ё
9 ра ры ру рэ ро リャ р’я リュ р’ю リョ р’ё
10⁴ ва (ヰ) ウィ ві ву (ヱ) ウェ вэ ヲ (ウォ) ўо
11 н/м
12 га гі гу гэ го ギャ гя ギュ гю ギョ гё
13 дза дзі дзу дзэ дзо ジャ дзя ジュ дзю ジョ дзё
14 да ヂ (дзі) ヅ (дзу) дэ до ヂャ (дзя) ヂュ (дзю) ヂョ (дзё)
15 ба бі бу бэ бо ビャ бя ビュ бю ビョ бё
16 па пі пу пэ по ピャ пя ピュ пю ピョ пё
Дадатковыя знакі каны для перадачы адсутных у годзюон гукаў
17 (ユェ) イェ е
18⁶ (ヷ) ヴァ ва (ヸ) ヴィ ві ву (ヹ) ヴェ вэ (ヺ) ヴォ во ヴャ вя ヴュ вю ヴョ вё
19¹ シェ се
20 ジェ дзе
21² チェ те
22 スィ si
23 ズィ zi
24² ティ ты トゥ ту テャ тя テュ тю テョ тё
25 ディ ды ドゥ ду デャ дя デュ дю デョ дё
26² ツァ ца ツィ цы ツェ цэ ツォ цо
27³ ファ фа フィ фі ホゥ ху フェ фэ フォ фо フャ фя フュ фю フョ фё
28 リェ рэ
29⁶ ウァ ва ウィ ві ウェ вэ ウォ во ウャ вя ウュ вю ウョ вё
30 (クヮ) クァ kwa クィ kwi クゥ kwu クェ kwe クォ kwo
31 (グヮ) グァ gwa グィ gwi グゥ gwu グェ gwe グォ gwo
зноскі да табліцы.
¹ Японскі гук «сь» (мяккая «c») падобны на нешта сярэдняе паміж беларускім [c'] і [ш].
² Японцы не адрозніваюць гукі «ць» і «ч»; у 4-м радку у складзе チ зычная бліжэй гучаннем да гуку «ць», і 21-м да гуку «ть», як у рускай і ўкраінскай мовах, у 24-м — да цвёрдага «т»; у 26-м — гэта звыклае цвёрдае «ц»; для выраўнівання маўлення замежных слоў пры дыскрэтызацыі японскіх складоў (пераважна для замежнікаў) створаны дадаткі да катаканы (гл. радкі 21 і 24); для выраўнівання маўлення з «т» і «ц» — радкі 24 і 26.
³ Японцы не адрозніваюць гукі «ф» і «х»[6]; у 6-м радку ў складзе フ зычная бліжэй гучаннем да звыклага «ф», у астатніх — да «х»; для выраўнівання маўлення замежных слоў створаны дадатковыя склады (гл. радок 27).
⁴ Склады ヰ ві і ヱ вэ былі выведзены з ужывання для спрашчэння каны падчас ізаляцыі.
⁵ адзіночны пасляслогавы зычны «н», для якога характэрна прыняцце формы роту наступнага зычнага, перад «к» і «г» вымаўляецца як ŋ, перад «м», «п» і «б» звычайна вымаўляецца і транскрыбуецца як «м».
⁶ Гук «в» для японцаў цяжкі для вымаўлення, таму склады, якія змяшчаюць «в» — ва (ヴァ), ві (ヴィ), ву (ヴ), вэ (ヴェ) і во (ヴォ) — звычайна вымаўляюцца (часам і запісваюцца), як склады не з гукам «в», а з гукам «у» — уа (ウァ), уі (ウィ), у (ウ), уэ (ウェ) і уо (ウォ).[6]
⁷ Гэтыя болей неўжываныя знакі сустракаюцца ў некаторых падручніках эпохі Мэйдзі, але ніколі не былі шырока распаўсюджаны[7][8]

Правілы транскрыпцыі[9]

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Галоўнае, што варта ўлічваць, — гэта фанетычны прынцып запазычання, то бок слова «перапрацоўваецца» на японскі лад (і запісываецца азбукай катакана) у адпаведнасці з яго гучаннем на зыходнай мове (хоць у апошні час з’явілася тэндэнцыя больш строга следваць першакрыніцы, у прыватнасці, пры напісанні замежных геаграфічных назваў). Напрыклад: А-Й アイ англ.: eye «вока».
  2. Пры наяўнасці спалучэння дзвюх зычных у запазычаным слове першы з іх перадаецца складам, які заканчваецца на -У. Аналагічна перадаецца заключны зычны ў запазычаным слове. Напрыклад: ГУ-РА-МУ グラム англ.: gram «грам», КІ-Н-ГУ キング англ.: king «кароль», СУ-ПУ-РЫ-Н-ГУ スプリング англ.: spring «пружына». У гэтых жа пазіцыях зычныя «t» і «d» перадаюцца складамі «ТО» і «ДО» адпаведна[заўв 1]. Напрыклад: БЭ-СУ-ТО ベスト англ.: best «лепшы», БО-Н-ДО ボンド англ.: bond «сувязь».
  3. Склады, якія пачынаюцца зычным «L» у залежнасці ад наступнага зычнага перадаюцца складамі: «РА», «РЫ», «РУ», «РЭ», «РО». Адзінкавае «L» і падвойнае «LL» перадаюцца складам «РУ». Напрыклад: А-РУ-МІ-НІ-У-МУ アルミニウム англ.: aluminium «алюміній», БО-РУ-ТО ボルト англ.: bolt «болт», ДО-РЫ-РУ ドリル англ.: drill «свердзел», ГУ-РЫ-РУ グリル англ.: grill «грыль».
  4. Даўжыня галосных у замежных словах, запісаных азбукай катакана, пазначаецца гарызантальнай рысай пасярод радка (пры вертыкальным запісе — вертыкальнай рысай). Напрыклад: КА: カー англ.: car «аўто», ФУ:-ТО フート англ.: foot «фут».
  5. Зычны «v» з наступным галосным перадаецца складамі «БА», «БІ», «БУ», «БЭ», «БО». Для /v/ выкарыстоўваецца таксама адмысловы знак «»: «ヴァ, ヴィ, ヴ, ヴェ, ヴォ, ヴュ /vju/» Напрыклад: БО-РУ-ТО ボルト, ヴォルト англ.: volt «вольт», РЭ-БЮ レビュー, レヴュー — англ.: review «агляд», БО-РУ-ГА ボルガ, ヴォルガ — «Волга».
  6. Склады, якія пачынаюцца зычным «f», перадаецца знакам «ФУ» (フ) з наступным галосным (пішацца трошкі ніжэй знака «ФУ» пры гарызантальным пісьме альбо трошкі правей пры вертыкальным пісьме і меншым шрыфтам), адпаведным галоўнаму гуку, які следуе пасля зычнага «f» у запазычаным слове: fa — ファ, fi — フィ, fe — フェ, fo — フォ. Напрыклад: ФІ-РУ-МУ フィルム англ.: film «кінастужка», ФО-ТО-Н フォトン англ.: photon «фатон», ФО-ТО フォト англ.: photo «фота».
  7. Англійскі галосны «а» перадаецца знакам «А» ці слогам, які заканчваецца на «-А». Напрыклад: ФА-КУ-ТО ファクト англ.: fact «факт», БА-РУ-БУ バルブ, ヴァルヴ англ.: valve «клапан», А-РО-Й アロイ англ.: alloy «сплаў». У той жа час спалучэнне гэтага галоснага з папярэднім зычным «с» і «g» перадаецца складамі «КЯ» і «ГЯ», адпаведна. Напрыклад: КЯ-БІ-Н キャビン англ.: cabin «кабіна», ГЯ-П-ПУ ギャップ англ.: gap «зазор».
  8. Арфаграфічныя спалучэнні ar, er, ir, ur і or (у безнаціскнай пазіцыі) перадаюцца знакам на «-А:» (часцей) альбо «-А». Напрыклад: ГА:-РУ ガール англ.: girl «дзеўчына», А-ФУ-ТА[:] アフタ[ー] англ.: after «пасля», І-Н-ТА:-БЮ: インタビュー, インタヴュー англ.: interview «інтэрв’ю», І-Н-ДА-КУ-ТА インダクタ англ.: inductor «індуктар», КА:-БУ カーブ англ.: curve «крывая», І-Н-БА:-ТА インバータ англ.: inverter «інвертар», І-Н-ХІ-БІ-ТА[:] インヒビタ[ー] англ.: inhibitor «інгібітар».
  9. У словах з еўрапейскіх моў (акрамя англійскай) закрытыя склады, якія заканчваюцца на «r», як правіла, перадаюцца ў японскай транскрыпцыі як «галосны + РУ». Напрыклад: ХЭ-РУ-ЦУ ヘルツ ням.: Hertz «Герц», А-БА-Н-ГЯ-РУ-ДО アヴァンギャルド ням.: avangard «авангард». Аднак спалучэнне -er безнаціскнай пазіцыі ў мовах германскай групы ўсё так жа перадаецца як «-А:».
  10. Дыфтонг [ei] перадаецца як «-Э:». Напрыклад: ТЭ:-БУ-РУ テーブル англ.: table «стол», КУ-РЭ: クレイ, クレー англ.: clay «гліна».
  11. Англійскі дыфтонг [ou] і арфаграфічнае спалучэнне «or» перадаюцца знакам «О:». Напрыклад: КО:-ДО コード англ.: code «код», КО:-ДО コード англ.: cord «шнур», БО:-ДО ボード англ.: board «дошка».
  12. Для перадачы англійскіх арфаграфічных спалучэнняў are, yre, ear, air, our, ower ужываюцца спалучэнні -І-Я, -А-І-Я, -Э-А, -У-А, -А-ВА:, -O-А. Напрыклад: СУ-ПЭ-А англ.: spare «запасны», ТА-І-Я タイヤ англ.: tyre «шына», ГІ-Я ギヤ англ.: gear «шасцярня», ПА-ВА: パワー англ.: power «энергія».
  13. Падвоеныя аднолькавыя зычныя ў запазычаным слове, як правила, не захоўваюцца ў запісе катаканай. Напрыклад: А-ПА-РА-ТА-СУ アパラタス англ.: apparatus «апарат», А-Н-ТЭ-НА アンテナ англ.: antenna «антэна». Аднак у шэрагу выпадкаў падвоеныя зычныя захоўваюцца. Пры гэтым для іх перадачы ўжываецца падрадковы знак «ЦУ», які не чытаецца, а пазначае падваенне наступнага за ім зычнага. Гэты знак пішацца ніжэй радка пры гарызантальным пісьме і правей — пры вертыкальным пісьме. Напрыклад: ДО-П-ПУ-РА: ドップラー Doppler «Доплер», O-ДЭ-С-СА オデッサ «Адэса». Падваенне зычнага ў японскай транскрыпцыі часта адбываецца ў замежных словах, якія заканчваюцца на «р», «d», «t» альбо «g» з папяроднім галосным. Напрыклад: А-П-ПУ アップ англ.: up «уверх», СЭ-Т-ТО セット англ.: set «камплект», А-У-ТО-ПУ-Т-ТО アウトプット англ.: output «вывад», БА-Г-ГУ バッグ англ.: bag «сумка», БА-СУ-КЭ-Т-ТО バスケット англ.: basket «кошык», БЭ-Д-ДО ベッド англ.: bed «ложак».
  14. Японскія С- (у складах СЯ, СЮ, СЁ), Т- (у складах ТЯ, ТЮ, ТЁ) и ДЗ- (у складах ДЗЯ, ДЗЮ, ДЗЁ) ужываюцца для перадачы іншамоўных шыпячых Ш, Ч і Ц, адпаведна. Напрыклад: СЯ-[Т]-ТО-РУ シャ[ッ]トル англ.: shuttle «шатл», СЯ-ДО-У シャドウ англ.: shadow «цень», ТЯ-НЭ-РУ チャネル англ.: chanel «канал». Аднак склады СІ, ЦІ, ДЗІ адпавядаюць не толькі шыпячым, але і іншым зычным іншаземных моў у спалучэнні з «i». Напрыклад: СІ: シー англ.: sea «мора», СІ:-ДО シード англ.: seed «насенне», СІ-РУ-БА: シルバー англ.: silver «срэбра», СІ-Н-КУ シンク англ.: think «думаць», СІ-РЫ-Н-ДА シリンダ англ.: cylinder «цыліндр», цІ:-МУ チーム англ.: team «каманда», ДЗІ-МЭ-Н-СЁ-Н ジメンション англ.: dimension «памер», ДЗІ:-ДЗЭ-РУ ジーゼル ням.: diezel «дызель».
  15. Японскія С- (у складах СА, СІ, СУ, СЭ, СО) і ДЗ- (у складах ДЗА, ДЗІ, ДЗУ, ДЗЭ, ДЗО) адпавядаюць не толькі гукам «s» і «z», але і англійскім гукам /θ/ і /ð/, якія перадаюцца дыграфам «th». Напрыклад: РЫ-ДЗУ-МУ リズム англ.: rhythm «рытм», А:-СУ アース англ.: earth «зямля», А-РУ-ГО-РЫ-ДЗУ-МУ アルゴリズム англ.: algorithm «алгарытм», ДЗА ザ, ДЗІ ジ англ.: the (азначаны артыкль).
  16. гук [w] з іншымі галоснымі перадаецца спалучэннем складовага знаку У і складовага знаку для адпаведнага галоснага, які часта бывае меншага памеру. Напрыклад: У-Э-Й-БУ ウェイヴ англ.: wave «хваля», У-О-ТА ウォーター англ.: water «вада», У-И-Н-ЦІ ウインチ англ.: winch «лябёдка». Аднак у цэлым шэрагу выпадкаў для транскрыпцыі спалучэнні гукаў [wa] ўжываецца знак ВА. Напрыклад: ВА-І-ДО ワイド англ.: wide «шырокі», ВА-І-Я ワイヤ англ.: wire «дрот», ВА:-ДО ワード англ.: word «слова», ВА:-КІ-Н-ГУ ワーキング англ.: working «праца».
  17. Спалучэнне «wh» у пачатку англійскіх слоў транскрыбуецца наступным чынам: ХО-ВА-І-ТО ホワイト англ.: white «белы», ХО-І:-РУ ホイール англ.: wheel «кола».
  18. Адзінкавы зычны «m» у запазычаных словах у пазіцыі перад «m», «b» альбо «р» перадаецца знакам «n», які чытаецца як [m]. Напрыклад: РА-М-ПУ ランプ англ.: lamp «лямпа».
  19. Некаторыя запазычанні замацаваліся ў японскай мове ў скарочанай форме. Напрыклад: ПУ-РО プロ англ.: program «праграма», СУ-ТО[-РА-Й-КІ] スト[ライキ] англ.: strike «страйк», «забастоўка», Э-НЭ エネ ням.: energie «энергія». Нярэдка разам са скарочанай формай сустракаецца і поўнае напісанне слова. Напрыклад: ПУ-РО-ГУ-РА-МУ プログラム — «праграма», Э-НЭ-РУ-ГІ: エネルギー «энергія».
  20. Для перадачы спалучэння [hu] і адзінкавага «h» часта ўжываецца знак «ФУ». Напрыклад: ФУ-К-КУ フック англ.: hook «крук», ФУ:-ПУ フープ англ.: hoop «абруч».
  21. У запазычаных словах часта сустракаюцца амонімы, якія паходзяць з розных крыніц, але супалі ў выніку фанетычных змен. Напрыклад: БО-РУ-ТО ボルト — (volt, bolt), БА-РУ-БУ バルブ — (valve, bulb), КУ-РО-СУ クロス — (cloth, cross), МІ-РУ ミル — (mil, mill), ФО:-МУ フォーム — (form, foam), ФУ-РЭ:-(РЭЙ)-МУ フレー(イ)ム — (flame, frame).
  1. Складоў «ту» і «ду» ў японскай мове няма, ёсць склады «цу» (сімвал «つ») і «дзу» (сімвал «づ»), адпаведна.
  1. https://www.unicode.org/versions/Unicode13.0.0/ch18.pdf Праверана 3 чэрвеня 2022.
  2. https://www.unicode.org/versions/Unicode13.0.0/ch18.pdf
  3. Савецкі энцыклапедычны слоўнік / Научн.-ред. совет: А. М. Прохоров (пред.). — М.: Савецкая энцыклапедыя, 1981. — С. 1592. — 1600 с. — 1 200 000 экз.
  4. Лаврентьев Б. П. Самоучитель японского языка. — 5-е изд., испр. — М.: Живой язык, 2002. — С. 6. — 352 с. — 3 050 экз. — ISBN 5-8033-0141-8.
  5. Катакана (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 04.01.2011.
  6. а б Katakana (руск.)(недаступная спасылка). — wiki: Руководство по Японии. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2011. Праверана 04.01.2011.
  7. (ja) 「いろは と アイウエオ」
  8. (ja) 伊豆での収穫 : 日本国語学史上比類なき変体仮名
  9. Японская письменность. Азбука Катакана (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2011. Праверана 22.12.2010.