Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Спірэя вербалістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спірэя вербалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiraea salicifolia L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25339
NCBI  409519
EOL  633163
GRIN  t:35311
IPNI  30200186-2
TPL  rjp-275

Спірэя вербалістая[1] (Spiraea salicifolia) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[2].

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна, пераважна ў жывых агароджах. Меданос.

Назва

Спірэя вербалістая, медуніца, спырнік[3][4], шпырнік балотны[5], спірэя[6].

Апісанне

Марозаўстойлівы прамы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. Расце на вільготных і пераўвільготненых глебах. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Перыяд цвіцення чэрвень-жнівень.

Парасткі

Парасткі голыя, злёгку кантаваныя, чырванавата-бура-жоўтага колеру, растуць прама ўверх.

Лісце

Лісце падоўжана-ланцэтнае, востраканцовае, голае, на кароткіх хвосціках. Аснаванне клінападобнае. Вострапільчатыя краі могуць мець вейчыкі. Колер верхняга боку лісця цёмна-зялёны, ніжняга — светла-зялёны. Даўжыня звычайна ад 4, 5 см да 7 см, радзей дасягае 11 см. Іх шырыня 1,5—2,5 см.

Кветкі

Колер ружовы. Суквецці — мяцёлкі, якія растуць на канцах галін, да 12 см у даўжыню. Маюць вузкапірамідальную, надыходзячую да цыліндрычнай, форму.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Спірэя вербалістая: інфармацыя на сайце GRIN
  3. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Спасылкі

  • Спирея иволистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)