Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

IBM Db2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:13, 9 снежня 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
IBM Db2
Выява лагатыпа
Тып рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных
Распрацоўшчык IBM
Напісана на C, C++ і мова асэмблера
Аперацыйная сістэма Linux, Windows, z/OS[d] і Unix
Першы выпуск 1983[1]
Апошняя версія
Ліцэнзія Карыстальніцкае пагадненне
Сайт ibm.com/db2/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Db2 — гэта сямейства сістэм кіравання базамі даных, распрацаваных карпарацыяй IBM.

У пачатку 1970-х гадоў Эдгар Код, даследчык з IBM, апісаў тэорыю рэляцыйных баз даных і апублікаваў мадэль маніпуляцыі данымі.[4]

У 1974 годзе даследчы цэнтр IBM у Сан-Хасэ стварыў рэляцыйную сістэму кіравання базамі даных пад назвай System R для рэалізацыі канцэпцый Кода.[5] Галоўным рэзультатам праекта System R стала мова структураваных запытаў SQL. У той час IBM не верыла ў патэнцыял ідэй Кода, пакінуўшы іх рэалізацыю групе праграмістаў, якія не знаходзіліся пад наглядам Кода. Гэта прывяло да недакладнай інтэрпрэтацыі рэляцыйнай мадэлі Кодда, якая адпавядала тэорыі толькі часткова.

Першая камерцыйная рэляцыйная сістэма, SQL/DS, была выпушчана IBM для аперацыйных сістэм DOS/VSE і VM/CMS у 1981 годзе.

Назва DB2 ўпершыню з’явілася ў 1983 годзе, калі IBM выпусціла СКБД на сваёй мэйнфрэймавай платформе MVS.[6]

На працягу некалькіх гадоў DB2 была даступная выключна на мэйнфрэймах IBM. Пазней IBM перанесла DB2 на іншыя платформы, у тым ліку на серверы OS/2, UNIX і MS Windows, а затым на Linux. Гэты працэс адбываўся на працягу 1990-х гадоў.

У сярэдзіне 1990-х IBM выпусціла кластарную рэалізацыю DB2 пад назвай DB2 Parallel Edition для аперацыйнай сістэмы AIX. Гэтае выданне дазваляла маштабаваць базы даных праз архітэктуру shared-nothing, у якой адна вялікая база даных разбіта на некалькі сервераў DB2, якія ўзаемадзейнічаюць праз высакахуткаснае злучэнне. Гэтае выданне DB2 было таксама перанесена на ўсе платформы Linux, UNIX і Windows і перайменавана ў DB2 Extended Enterprise Edition (EEE).

У 2001 годзе IBM купіла Informix Software і ў наступныя гады дадала аб’ектна-арыентаваныя тэхналогіі Informix у набор прадуктаў DB2.

У 2009 годзе было абвешчана, што DB2 можа быць рухавічком у MySQL. Гэта дазваляе карыстальнікам платформы IBM i атрымліваць доступ да файлаў праз інтэрфейс MySQL.

У сярэдзіне 2017 года IBM змяніла назву сваіх прадуктаў DB2 на Db2.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Db2 можна адміністраваць праз камандны радок або праз графічны інтэрфейс. Інтэрфейс каманднага радка патрабуе больш ведаў аб прадукце, але яго можна лягчэй аўтаматызаваць. Графічны інтэрфейс Db2 — гэта шматплатформавы Java-кліент, зручны для пачаткоўцаў.

Db2 падтрымлівае як SQL, так і XQuery. Db2 мае ўласную рэалізацыю захоўвання даных XML для больш хуткага доступу з дапамогай XQuery.

Db2 мае API для Rexx, PL/I, COBOL, RPG, Fortran, C++, C, Delphi, .NET CLI, Java, Python, Perl, PHP, Ruby і іншых моў праграмавання. Db2 таксама падтрымлівае інтэграцыю ў Eclipse і Visual Studio.

Зноскі

  1. https://db-engines.com/en/system/IBM+Db2
  2. Db2 Documentation Праверана 15 лістапада 2023.
  3. ibmcom/db2:11.5.9.0 Праверана 15 лістапада 2023.
  4. Codd, E. F. (June 1970). "A Relational Model of Data for Large Shared Data Banks" (PDF). Communications of the ACM. 13 (6): 377–387. doi:10.1145/362384.362685. S2CID 207549016. Архівавана (PDF) з арыгінала 2019-08-09. Праверана 2013-02-18.
  5. Chamberlin, Donald D.; et al. (October 1981). "A History and Evaluation of System R" (PDF). Communications of the ACM. 24 (10): 632–646. doi:10.1145/358769.358784. S2CID 1202171. Архівавана (PDF) з арыгінала 2013-10-01. Праверана 2013-02-18.
  6. Introduction to DB2 UDB (22 красавіка 2005). — «Since the 1970s, when IBM Research invented the Relational Model and the Structured Query Language (SQL), IBM has developed a complete family of RDBMS software. Development started on mainframe platforms such as Virtual Machine (VM), Virtual Storage Extended (VSE), and Multiple Virtual Storage (MVS). In 1983, DB2 for MVS Version 1 was born. "DB2" was used to indicate a shift from hierarchical databases, like the Information Management System (IMS) popular at the time, to the new relational databases.»  Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2012. Праверана 29 сакавіка 2010.