.fi
.fi | |
---|---|
Увядзенне | 1986 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | Active |
Дакументы | 1986 delegation application |
Вэб-сайт | fiCORA domains |
.fi — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Фінляндыі.
Выкарыстанне дамена fi рэкамендуецца для сайтаў, якія тычацца Фінляндыі або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца ў Фінляндыі, выходзяць на яе рынак, і, вядома, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.
Рэгістрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Абмежаванні
[правіць | правіць зыходнік]Зарэгістраваць дамен у зоне fi могуць толькі прыватныя асобы, старэйшыя за 15 гадоў, у якіх ёсць падаткавы нумар Фінляндыі, а таксама зарэгістраваныя ў Фінляндыі кампаніі. Да рэзідэнтаў Фінляндыі таксама прыраўноўваць рэзідэнтаў Аландскіх астравоў. Замежныя кампаніі могуць зарэгістраваць дамен у зоне fi толькі пры ўмове наяўнасці зарэгістраванага прадстаўніцтва ў Фінляндыі.
Кампаніям забароненая рэгістрацыя даменных імён, якія складаюцца з асабовых імя і прозвішча (напрыклад, maijavirtanen.fi або virtanenmaija.fi) за выключэннем выпадкаў, калі гэтыя імя і прозвішча зарэгістраваны як гандлёвая марка, якая дзейнічае на тэрыторыі Фінляндыі. Пры заказе такога дамена неабходна абавязкова пазначыць рэгістрацыйны нумар такой гандлёвай маркі. Прыватныя асобы маюць права зарэгістраваць дамен, які складаецца з асабовых імя і прозвішча (напрыклад, maijavirtanen.fi або virtanenmaija.fi) толькі ў выпадку, калі гэта іх афіцыйныя імя і прозвішча.
Для рэгістрацыі дамена кампаніям неабходна прадставіць рэгістрацыйны нумар кампаніі (business identity code або registration number), а прыватным асобам неабходна прадставіць свой ідэнтыфікацыйны код Finnish personal ID number.