1920
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1920 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 16 студзеня: У ЗША пачаў дзейнічаць «сухі закон».
- 2 лютага: У Тарту падпісаны мірны дагавор, згодна з якім Савецкая Расія прызнала незалежнасць Эстоніі.
- 7 лютага: У Іркуцку расстраляны рускі адмірал Аляксандр Калчак.
- 9 лютага: Падпісаны года міжнародны трактат, які вызначыў прававы статус архіпелага Шпіцберген
- 23 лютага: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім атрадам перайшоў пад польскае камандаванне, адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Рызе.
- 28 лютага: Антон Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады народных міністраў БНР і выехаў у Вільню.
- 6 сакавіка: Польскія войскі занялі Шацілкі (зараз Светлагорск).
- 10 сакавіка: Абраны новы склад прэзідыума Часовага беларускага нацыяальнага камітэта на чале з Кузьмой Цярэшчанкам.
- 14 сакавіка: Рэферэндум у Шлезвіг-Гольштэйне, 80 % адыходзяць да Германіі.
- 7 мая: Польскія і ўкраінскія часці ўвайшлі ў Кіеў.
- 12 мая: У Савецкай Расіі абвешчана ваеннае становішча.
- 15 мая: Скліканы Устаноўчы сейм Літвы.
- 18 мая: Парламент Ісландыі (Альтынг) прыняў Канстытуцыю.
- 10 чэрвеня: Польскія аддзелы пад кіраўніцтвам Эдварда Рыдз-Сміглага пакінулі Кіеў.
- 4 ліпеня: Пачалося наступленне Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце.
- 11 ліпеня: Чырвоная Армія заняла Мінск.
- 12 ліпеня: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.
- 14 ліпеня: Чырвоная Армія заняла Вільню.
- 31 ліпеня: Абвешчана дэкларацыя аб незалежнасці БССР — другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.
- 13 жніўня: Пачатак наступлення Чырвонай арміі на чале з М. Тухачэўскім на Варшаву.
- 16 жніўня: Польскія сілы пад камандваннем Юзафа Пілсудскага контратакавалі пад Варшавай, прымусіўшы Чырвоную армію да адступлення.
- 17 жніўня: У Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай.
- 20 жніўня: Адбылося адкрыццё першай камерцыйнай радыёстанцыі ў свеце — радыё 8MK (WWJ) у Дэтройце.
- 26 жніўня: Прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.
- 12 верасня: Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні 1920, якія праходзілі ў Антверпене з 20 красавіка.
- 14 верасня: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр.
- 27 верасня: Войскі С. Булак-Балаховіча занялі Пінск.
- 9 кастрычніка: Дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край.
- 12 кастрычніка: На тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны абвешчана асобнае дзяржаўнае ўтварэнне пад назвай Сярэдняя Літва
- 18 кастрычніка: Спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны.
- 20 кастрычніка: На беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.
- 25 кастрычніка: Войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс. чал.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы вайсковыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.
- 25 кастрычніка: У чатырох канадскіх правінцыях прыняты «сухі закон».
- 10 лістапада: Аддзелы С. Булак-Балаховіча захапілі Мазыр.
- 15 лістапада: Данцыг абвешчаны вольным горадам.
- 21 лістапада: Рада Случчыны выдае дэкларацыю, у якой заклікае да барацьбы за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах — пачатак Слуцкага збройнага чыну.
- 9 снежня: Беспартыйны Міхаэль Хайніш становіцца прэзідэнтам Аўстрыі.
- 22 снежня: VIII з’езд Саветаў РСФСР зацвердзіў план эканамічнага развіцця краіны «ГОЭЛРО».
- 28 снежня: Скончыліся баявыя дзеянні Слуцкага паўстання.
- снежань: Па ініцыятыве консула БНР М. Вяршыніна створана Беларуская грамада ў Празе.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху
- 2 студзеня: Айзэк Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст (пам. 6.4.1992)
- 14 студзеня: Мікола Аўрамчык, беларускі паэт, перакладчык
- 20 студзеня: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (пам. 31.10.1993)
- 11 лютага: Фарук I, кароль Егіпта
- 20 лютага: Ф.А. Абрамаў, рускі пісьменнік (пам. 14.05.1983)
- 15 сакавіка: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг
- 1 красавіка: Ташыра Міфунэ, японскі акцёр (пам. 1997)
- 6 красавіка: Эдманд Фішэр, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992)
- 18 мая: Караль Вайтыла, які ў 1978 годзе стаў папай Рымскім Янам Паўлам II
- 11 ліпеня: Юл Брынер, амерыканскі акцёр
- 14 ліпеня: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (пам. 20.7.1970)
- 17 чэрвеня: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг
- 17 жніўня: Морын О'Хара, ірландская актрыса
- 22 жніўня: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 23 кастрычніка: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст
- 29 кастрычніка: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (пам.2.8.2011)
- 12 лістапада: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Эдмунд Бартан, першы прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 7 лютага: Аляксандр Калчак, расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф.
- 24 студзеня: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак.
- 4 ліпеня: Макс Клінгер, нямецкі мастак.
- 28 ліпеня: Алесь Гарун, беларускі літаратар.