Аддукт
Выгляд
Аддукт — хімічнае злучэнне AB, якое ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння злучэнняў A і B, пры якім не адбываецца якога-небудзь адшчаплення фрагментаў, прадукт далучэння малекул адна да адной.
Магчымае ўтварэнне аддуктаў не толькі ў стэхіяметрычных суадносінах 1:1, але і ў іншых (напрыклад, біс-аддукты ў суадносінах 2:1). Тэрмін «Аддукт» звычайна не змяшчае паняцця пра пэўную структуру і характар хімічнай сувязі злучэння.
Звычайна аддуктамі называюць прадукты рэакцый далучэння (прадукты рэакцыі Дыльса-Альдэра, рэакцый нуклеафільнага і электрафільнага далучэння, уключаючы прамежкавыя прадукты, такія як комплексы Мейзенгеймера) і малекулярныя комплексы (комплексы з пераносам зараду, клатраты і г.п.).