Адміністрацыйны падзел Пакістана
Выгляд
Адміністрацыйна́-тэрытарыя́льны падзе́л Пакіста́на — сукупнасць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, сярод якіх чатыры правінцыі, федэральная сталічная тэрыторыя, дзве аўтаномныя тэрыторыі і федэральна кіруемыя племянныя тэрыторыі.
Ніжэйшымі ўзроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзаца — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу з’яўляюцца:
- Рэгіёны (агульная колькасць якіх складае дваццаць сем)
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У склад Пакістана ўваходзяць чатыры правінцыі, сталічная тэрыторыя Ісламабада, федэральна кіруемыя племянныя тэрыторыі ды тэрыторыі Кашміра. Агульная колькасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню складае восем.
Назва | Адміністрацыйны цэнтр | Карта |
---|---|---|
Азад Кашмір | Музафарабад | |
Белуджыстан | Квета | |
Гілгіт-Балтыстан | Гілгіт | |
Пенджаб | Лахор | |
Федэральная сталічная тэрыторыя | Ісламабад | |
Сінд | Карачы | |
Федэральна кіруемыя племянныя тэрыторыі | Пешавар | |
Хайбер-Пахтунхва | Пешавар |