Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Акоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салдаты Расійскай імператарскай арміі ў траншэі перад атакай. Першая сусветная вайна.

Ако́п — адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення агню і абароны асабовага складу і ваеннай тэхнікі ад сродкаў паражэння праціўніка. Адрозніваюць акопы стралковы, артылерыйскі, мінамётны, танкавы (для БМП, БТР і пад.) і інш.

Акопы маскіруюцца пад навакольную мясцовасць, забяспечваюць зручнасць вядзення агню і абарону ад куль і асколкаў. Памяншаюць у 1,5—2 разы радыус паражэння пры ўздзеянні ядзернай зброі.

Стралковы акоп бывае адзіночны, парны, на разлік або аддзяленне. Адзіночныя і групавыя акопы складаюцца з выемкі (рову), брустверу, бермы і пляцовак для ўстаноўкі зброі. Злучаюцца між сабой траншэяй, утвараючы акоп на аддзяленне, які ў сваю чаргу, забяспечваецца запаснымі пляцоўкамі для зброі, шчылінай ці бліндажом, нішамі для баепрыпасаў, зброі, харчавання і вадасцёкам.

Артылерыйскі (мінамётны) акоп складаецца з пляцовак з прылеглымі ровікамі, у якіх ладзяцца нішы для баепрыпасаў і шчыліны (бліндажы).

Танкавы акоп (для БМП, БТР і пад.) складаецца з катлавану з апарэллю, шчылін і, часам, ніш для баепрыпасаў.

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.512.