Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Алена Гаджыеўна Ісінбаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Алена Ісінбаева
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Алена Гаджыеўна Ісінбаева
Спецыялізацыя скачок з шастом[d]
Клуб Дынама[1]
Нарадзілася 3 чэрвеня 1982(1982-06-03) (42 гады)
Валгаград, РСФСР, СССР
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Альма-матар
Гады кар’еры з 1998
Трэнеры Яўген Трафімаў,
Віталь Пятроў
Рост 174 см
Вага 65 кг
IAAF 14297931
Асабістыя рэкорды
Шост 5,06 (2009) WR
Асабістыя рэкорды ў памяшканні
Шост 5,01 (2012)
Афіцыйны сайт (англ.)(руск.)
Апошняе абнаўленне: 13 жніўня 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Гаджыеўна Ісінбаева (3 чэрвеня 1982, Валгаград, СССР) — расійская скакуха з шастом. Заслужаны майстар спорту Расіі. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2004, 2008), уладальніца бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў 2012, уладальніца 28 сусветных рэкордаў у скачках з шастом сярод жанчын.

22 ліпеня 2005 года на спаборніцтвах у Лондане ўпершыню ў гісторыі жаночых скачкоў з шастом узяла вышыню 5 метраў. 8 жніўня 2008 года на Алімпійскіх гульнях у Пекіне ўсталявала сусветны рэкорд — 5,05 м.

6 сакавіка 2012 прызнаная самай паспяховай дзеючай спартсменкай Расіі.

18 жніўня 2016 года абрана ў камісію спартсменаў Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Жыве на Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Іспанія), дзе мае нерухомасць[2].

  1. Ісінбаева будзе выступаць за «Дынама»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015. Праверана 19 мая 2014.
  2. Радыё Свабода: В Дагестане переименовали стадион имени Елены Исинбаевой. 22.8.2023 (руск.)