Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Алесандрыя (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Правінцыя Алесандрыя
Provincia di Alessandria
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у П'емонт
Уключае 190 камун
Адміністрацыйны цэнтр Алесандрыя
Глава Paolo Filippi
Насельніцтва 414 384
Шчыльнасць 116 чал./км²
Плошча 3 561 км²
Правінцыя Алесандрыя на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-AL
ISTAT 006
Тэлефонны код 010, 019, 0131, 0141, 0142, 0143, 0144
Паштовыя індэксы 15010—15013, 15015—15018, 15020—15036, 15038—15046, 15048—15053, 15055—15079, 15100
Код аўтам. нумароў AL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алеса́ндрыя (італ.: Provincia di Alessandria, п’ем.: Provincia ëd Lissandria) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне П’емонт.

Карта правінцыі
Карта правінцыі

Тры чвэрці тэрыторыі правінцыі занята горамі. На поўначы нізіна Манферата характарызуецца вялікай колькасцю ўзгоркаў і далін, па якіх працякаюць рэкі По і Танара. У цэнтры правінцыі знаходзіцца ўрадлівая раўніна, перасечаная рэкамі Танара, Барміда і іх прытокамі. На паўднёвым захадзе Алесандрыя заканчваецца ўзгоркамі Валь Барміда, Валь д’Эро і Валь д’Орба, якія працягваючыся злучаюцца з Апенінамі.

На захадзе Алесандрыя мяжуе з правінцыяй Асці, на поўначы з Верчэлі, на ўсходзе з рэгіёнам Ламбардыя а на поўдні з Лігурыяй.

Паводле каралеўскага дэкрэта 23 кастрычніка 1859 года быў заснаваны саюз камун Алесандрыі, Тартоны і Касале, якія ўжо належалі да дэпартамента Алесандрыі; і Асці, Акуі-Тэрмэ і Нові, аддзеленых ад дэпартамента Генуі. У 1935 годзе ад Алесандрыі аддзялілася правінцыя Асці.

Асноўныя прамысловыя цэнтры размешчаны вакол гарадоў Алесандрыя, Тартона, Нові Лігурэ і Казале Манферата. Асноўныя вытворчыя сектары — металаапрацоўчая і ювелірная прамысловасць. У Алесандрыі таксама развіты турызм.

У камуне Варала знаходзіцца рэлігійны цэнтр Сакра Монтэ дзі Крэа (італ.: Sacro Monte di Crea), дзе захавалася базіліка, якая захоўвае шэдэўры шматлікіх вядомых майстроў і некалькі дзясяткаў капэл, прызначаных для хрысціянскіх паломніцтваў. У кожнай з гэтых капэл, прысвечанай асобнаму эпізоду са Старога і Новага запаветаў, фрэскавыя роспісы злучаны ў адно цэлае з размаляванай скульптурай з дрэва, стука і тэракоты. Сакра Монтэ дзі Крэа ўваходзіць у комплекс Сакра Монтэ (Святыя горы) у П'емонце і Ламбардыі, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Алесандрыя падзелена на 190 камун.