Анджэй Мунк
Анджэй Мунк | |
---|---|
Andrzej Munk | |
Імя пры нараджэнні | Andrzej Munk |
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1921[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1961[1] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | Кінарэжысёр |
IMDb | 0612914 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анджэй Мунк (польск.: Andrzej Munk; 16 кастрычніка 1921, Кракаў — 20 верасня 1961, пад Ловічам) — польскі кінарэжысёр. Адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай польскай школы кінематаграфіі 1955—1963 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Варшаўскага паўстання. Вучыўся на аддзяленні архітэктуры Варшаўскага політэхнічнага інстытута і юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў аператарскае і рэжысёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай кінашколы ў Лодзі. Член ПАРП з 1948 г., выключаны ў 1952 г.
Творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў як дакументаліст (фільмы «Накірунак — Новая Гута», «Слова чыгуначнікаў», «Зоркі павінны гарэць»). Зняў чатыры мастацкія фільмы, галоўным чынам па сцэнарыях Ежы Стэфана Ставінскага («Блакітны крыж», «Чалавек на рэйках», «Эроіка», «Касавокае шчасце»). У 1957—1961 гадах выкладаў у кінашколе ў Лодзі. Загінуў у аўтакатастрофе па дарозе на здымкі фільма «Пасажырка» ў 1961 годзе. Фільм быў завершаны Вітольдам Лясевічам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Блакітны крыж» (1955)
- «Чалавек на рэйках» (1957)
- «Eroica» (1958)
- «Касавокае шчасце» (у савецкім пракаце «Шэсць ператварэнняў Яна Пішчыка», 1959)
- «Пасажырка» (1964; скончаны В. Лесевічам)
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэміі міжнародных кінафестываляў у Венецыі (1955, 1958, 1964), Карлавых Варах (1957), Канах (1964). Дзяржаўная прэмія Польшчы 1954.
Зноскі
- ↑ а б в Мунк Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Andrzej Munk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мунк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
- Выкладчыкі Варшаўскай палітэхнікі
- Кінарэжысёры Польшчы
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання