Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Андрэй Данатавіч Сіняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Данатавіч Сіняўскі
руск.: Андрей Донатович Синявский
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Abram Tertz[1] і Abram Terc[1]
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1925(1925-10-08)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1997(1997-02-25)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Марыя Васільеўна Разанава[d]
Дзеці Ягор Гран[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Данатавіч Сіняўскі (руск.: Андрей Донатович Синявский; 8 кастрычніка 1925, Масква — 25 лютага 1997) — рускі літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык; палітвязень.

Увосень 1965 А. Сіняўскі быў арыштаваны разам з Ю. Даніэлем па абвінавачванні ў антысавецкай прапагандзе і агітацыі. У лютым 1966 асуджаны Вярхоўным судом на сем гадоў калоніі. Суд над пісьменнікамі, вядомы як «Працэс Сіняўскага — Даніэля», суправаджаўся тэндэнцыйным асвятленнем у друку і быў задуманы як прапагандысцкае шоў з выкрыццямі і пакаяннямі, аднак ні А. Сіняўскі, ні Ю. Даніэль не прызналі сябе вінаватымі. Неўзабаве пасля вызвалення ў 1973 годзе паехаў па запрашэнні Сарбоны на працу ў Францыю, дзе і жыў да канца жыцця, працуючы прафесарам рускай літаратуры.

А. Сіняўскі быў адным з вядучых літаратурных крытыкаў часопіса «Новый мир», галоўным рэдактарам якога ў той час быў А. Твардоўскі. Аўтар літаратуразнаўчых прац пра творчасць М. Горкага, Б. Пастарнака, І. Бабеля, Г. Ахматавай. З 1955 пачаў пісаць празаічныя творы. У тагачасным СССР у сувязі з цэнзурай яго творы не маглі быць надрукаваныя, і Андрэй Сіняўскі выдаваў іх на Захадзе пад псеўданімам Абрам Тэрц (руск.: Абрам Терц). Былі надрукаваныя раман «Суд ідзе» («Суд идёт») і аповесць «Любімаў» («Любимов»), якія ўвайшлі ў зборнік прозы «Фантастычны свет Абрама Тэрца» («Фантастический мир Абрама Терца»), а таксама артыкул «Што такое сацыялістычны рэалізм?», у якім высмейваліся савецкая літаратура.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Andrey Donatovich Sinyavsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Абрам Терц // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118614665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.