Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Аперацыя «Пакутнік Сулеймані»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авіябазе «Айн аль-Асад» пасля абстрэлу, спадарожнікавы здымак.
Ракета Fateh-110.

Аперацыя «Пакутнік Сулеймані» (перс.: عملیات شهید سلیمانی) — ваенная аперацыя КВІР Ірана, накіраваная супраць амерыканскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Ірака ў адказ на гібель у Багдадзе камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс» генерала Касема Сулеймані. Пра пачатак аперацыі было абвешчана іранскім агенцтвам Tasnim 8 студзеня 2020 года[1].

Незадоўга да атакі амерыканскія войскі на Блізкім Усходзе, у прыватнасці зенітныя ракетныя комплексы Patriot, прыведзены ў стан павышанай баегатоўнасці на фоне магчымых удараў іранскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла тэлекампанія CNN са спасылкай на двух амерыканскіх прадстаўнікоў[2].

Між тым урад Ірака атрымаў афіцыйнае вуснае паведамленне ад Ірана пра будучыя ракетныя ўдары па амерыканскіх ваенных базах на яго тэрыторыі[3]. Афіцыйны Багдад тут жа папярэдзіў пра гэта армію ЗША[4].

Як паведамляў іранскі тэлеканал Press TV, у ноч на 8 студзеня КВІР пачаў аперацыю адплаты, якую назвалі «Мучанік Сулеймані». Каля 01:30 па мясцовым часе[5] ракеты класа «зямля-зямля» выпушчаны з Ірана па базе Эйн-аль-Асад на захадзе Ірака і па базе ў Эрбілі. База ў Айн аль-Асадзе знаходзіцца ў рэгіёне Анбар на захадзе краіны. Гэта першая ваенная база, на якой уладкаваліся амерыканскія сілы падчас ўварвання ў Ірак у 2003 годзе. Пазней яе выкарыстоўвалі як фарпост для барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава»[6]. Дадавалася, што бамбардзіроўка адбывалася дзвюмя хвалямі. За другім разам пацярпела трэцяя база ЗША — Кемп Кук.

Агулам на базах, па даных Ірана, загінула 80 амерыканскіх вайскоўцаў[7]. Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што страт няма[8]. Аднак пазней, 29 студзеня, амерыканскае камандаванне ўсё ж прызнала раненне 50 вайскоўцаў, у многіх з іх былі чэрапна-мазгавыя траўмы[9]. На 31 студзеня колькасць пацярпелых ўзрасла да 64[10]. 10 лютага ўжо ў 109 ваеннаслужачых дыягнаставалі чэрапна-мазгавыя траўмы[11]. Неўзабаве пацвердзілася інфармацыя пра знішчэнне аднаго самалёта ВПС ЗША. Паветранае судна знаходзілася на ўзлётна-пасадачнай паласе[12]. Зыходзячы з заявы аднаго відавочца, сяржанта арміі Даніі Джона, чыё прозвішча засталося невядомым, ударамі было знішчана некалькі верталётаў. Ён жа дадаў, што падчас абстрэлу вайскоўцы схаваліся ў бункеры, дзе тых адолеў страх. Некаторыя сышлі ў сябе, некаторыя спрабавалі супакоіць іншых распавядаючы анекдоты. Па заяве сяржанта, частцы байцоў пасля гэтага спатрэбілася дапамога псіхолага[13].

Мяркуючы па апублікаваных спадарожнікавых фатаграфіях наступстваў удару па базе Айн аль-Асад, як мінімум пяць ангараў і будынкаў атрымалі значныя пашкоджанні[14].

Адзначалася, што спачатку было выпушчана больш за 10 ракет, а затым каля пяці[15][16]. Агенцтва Bloomberg са спасылкай на амерыканскіх афіцыйных асоб паведамляла пра 15 выпушчаных ракетах (з іх толькі 11 дасягнулі цэлі[17]). Агенцтва Reuters, спасылаючыся на Мінабароны Ірака, паведаміла, што Іран запусціў 22 ракеты. Былі ўжыты балістычныя ракеты Fateh-110, а таксама Qiam-1[18][19][20], абсталяваныя падзяляльнымі баегалоўкамі і сістэмай падаўлення актыўных перашкод для радараў. Па даных агенцтва, у 2017 годзе ракеты Qiam ужываліся для нанясення ўдараў па аб’ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі, аднак тады мелі звычайныя боегалоўкі, прызначаныя для паражэння кампактных цэляў[21].

Каментары іранскага кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што напад на амерыканскія ваенныя базы ў Іраку — «поўха» ЗША, і дадаў, што яна не з’яўляецца раўназначным адказам на гібель генерала Касема Сулеймані. «Нашым канечным адказам на яго забойства будзе тое, што мы выганім усе сілы ЗША з рэгіёна», — напісаў у Twitter пасля атакі прэзідэнт краіны Хасан Рухані[22][23]. Як заявіў кіраўнік МЗС Махамад Джавад Зарыф, аперацыя была самаабаронай. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Тэгеран не імкнецца да эскалацыі або вайны[24]. Паводле яго слоў, Іран нанёс зваротны ўдар у адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН пасля «баязлівага нападу на іранскіх грамадзян і высокапастаўленых чыноўнікаў»[5]. Камандуючы ваенна-касмічнымі сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Амір Алі Хаджызадзе заявіў, што ўдар па амерыканскіх базах у Іраку толькі пачатак маштабнай аперацыі пад назвай «Мучанік Сулеймані», і яе працягам стануць дзеянні супраць амерыканцаў ва ўсім рэгіёне. Разам з гэтым ён паведаміў пра парушэнне работы амерыканскага БПЛА іранскай сістэмай РЭБ пасля абстрэлу[25].

Акрамя таго, іранскім урадам было абвешчана пра намеры атакаваць Дубай і Хайфу[26].

Пасля ўдараў Харватыя, Славенія і Іспанія эвакуіравалі свае воінскія кантынгенты з Ірака ў Кувейт[27][28]. Пазней свае войскі вывела і Германія[29].

8 студзеня на біржавых таргах па рынках Еўропы назіралася лёгкая паніка: фондавыя індэксы зніжаліся прыкладна на 1%, а цэны на нафту выраслі ў межах 5%. Але праз 1,5—2 гадзіны змена каціровак скарацілася да 0,4—0,6%. Індэкс Лонданскай фондавай біржы FTSE-100 у першыя хвіліны торгаў знізіўся на 1%, але потым зніжаўся ўжо толькі на 0,25%. У першыя хвіліны пасля начнога абстрэлу цана кантрактаў на нафту еўрапейскага ўзору Brent вырасла на 5% з $ 68 і перавысіла $71 за барэль, але да абеду рост запаволіўся да 0,6% — $ 68,7 за барэль[30].

Пасля аперацыі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі выпусціў заяву ў якой паведаміў пра праведзены абстрэл, а таксама перасцярог ЗША ад «далейшай агрэсіі, якая сустрэне больш балючую і жорсткую рэакцыю»[31]. Услед за гэтым міністр абароны ЗША Марк Эспер і дзяржсакратар Майк Пампеа прыбылі ў Белы дом на экстраную нараду, якую правёў прэзідэнт Дональд Трамп[32].

У сваім Twitter-акаўнце Трамп заявіў, што зробіць заяву па ўдарах Ірана па амерыканскіх аб’ектах у сераду раніцай па мясцовым часе, гэта значыць 9 студзеня па ўсходнім паўшар’і. Палітык дадаў, што «ўсё добра»[33].

МЗС Сірыі 8 студзеня заявіла пра салідарнасць з Іранам пасля яго ўдараў па амерыканскіх ваенных базах у Іраку і праве Тэгерана адказваць на агрэсію Вашынгтона[34]. У сваю чаргу Францыя[35], Фінляндыя[36], Вялікабрытанія[37] і парламент Ірака[38] асудзі аперацыю КВІР.

У гэты ж дзень прэзідэнт, прэм’ер-міністр і спікер парламента аўтаноміі Іракскага Курдыстана выступілі з сумеснай заявай на фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе. Яны заявілі, што падтрымка ваеннай кааліцыі ЗША ў барацьбе з баевікамі ІД мела жыццёва важнае значэнне. Лідары рэгіёна заклікалі не дапусціць адраджэння групоўкі, а таксама не ўцягваць іх рэгіён у супрацьстаянне паміж Іранам і ЗША[39].

На наступную пасля ракетнага ўдару раніцу (па вашынгтонскім часе) прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да нацыі, пачаўшы яго словамі: «Пакуль я прэзідэнт ЗША, Ірану ніколі не будзе дазволена мець ядзерную зброю». Трамп заявіў, што ў выніку ўдару ніхто не пацярпеў: «Усе нашы салдаты ў бяспецы, і толькі мінімальны ўрон быў нанесены нашым ваенным базам». «Нашы войскі», працягнуў Трамп, «гатовыя да ўсяго», але «Іран, як відаць, адступіць, што добра для ўсіх зацікаўленых бакоў і вельмі добра для ўсяго свету». Кіраўнік дзяржавы не стаў пагражаць Ірану ваенным адказам, але заявіў пра намер увесці «дадатковыя жорсткія эканамічныя санкцыі супраць іранскага рэжыму», якія «будуць дзейнічаць, пакуль Іран не зменіць свае паводзіны»[22].

  1. КСИР начал операцию «Мученик Сулеймани» против США
  2. Американские военные на Ближнем Востоке приведены в состояние боевой готовности — СМИ // Сегодня.ua, 8 января 2020
  3. Иран предупредил Багдад о предстоящем ударе по американским военным базам в Ираке — премьер-министр // Гордон.ua, 8 января 2020
  4. СМИ: власти Ирака заранее предупредили США о том, по каким базам Иран нанесет удары Архівавана 9 студзеня 2020. // ТУТ Бай Медиа, 9 января 2020
  5. а б Иран нанес ракетный удар по объектам США в Ираке Архівавана 8 студзеня 2020. // ТУТ БАЙ МЕДИА, 8 января 2020
  6. Иран начал операцию отмщения за убийство генерала Сулеймани: при ракетном ударе по базам США в Ираке погибли 80 человек (ВИДЕО)
  7. Иранское ТВ: В результате ракетной атаки на базы США погибли 80 человек - Наша ніва, 8 января 2020
  8. Трамп объявил о новых санкциях против Ирана
  9. Полсотни военных США получили черепно-мозговые травмы из-за атаки Ирана // Lenta.ru, 29 января 2020
  10. Число пострадавших из-за ударов в Ираке американцев выросло до 64 человек // РБК, 31 января 2020
  11. https://mobile.twitter.com/StasSwanky/status/1226913286387621889
  12. При атаке на американскую базу в Ираке уничтожен самолет ВВС США / Комсомольская правда, 8 января 2020
  13. Dansk soldat efter iransk angreb: Jeg følte mig magtesløs
  14. СМИ опубликовали спутниковое фото последствий иранского ўдара. РБК. Праверана 8 студзеня 2020.
  15. Иран разбомбил военные базы США в Ираке: Трамп в ярости. Все детали
  16. Иран атаковал два объекта США в Ираке
  17. Иран выпустил по базам США 15 ракет, 11 попали в цель, сообщает СМИ
  18. Iranian ballistic missiles called Fateh-110 and Qiam-1 that blitzed US airbases can carry a 500lb warhead over a range of more than 180 miles. dailymail.co.uk (8 студзеня 2020).
  19. CNN: при ударе Ирана по базе Айн-эль-Асад повреждены четыре здания и взлётная полоса. tass.ru.
  20. Названы использованные Ираном ракеты для удара по военным США. lenta.ru (10:43, 8 января 2020).
  21. СМИ сообщили об атаке на военные базы в Ираке с помощью новейших ракет. РБК. Праверана 8 студзеня 2020.
  22. а б Трамп оставил без военного ответа «аккуратную пощёчину» Ирана. Как будет развиваться конфликт Вашингтона и Тегерана // РБК, 08.01.2020
  23. На Ближнем Востоке снова будет война? Иран способен противостоять американцам? Трампу нужен этот конфликт?
  24. Глава МИД Ирана объяснил причину ракетного удара по американской базе // РИА Новости, 8 января 2020
  25. ИРАН ЗАЯВИЛ ОБ УСПЕШНОЙ БОРЬБЕ С АМЕРИКАНСКИМИ БЕСПИЛОТНИКАМИ
  26. Иран пригрозил атаковать Дубай и Хайфу
  27. Словения перемещает военных из Ирака после удара Ирана по базам США // РИА Новости, 8 января 2020
  28. Испания перебросила большинство военных с иракской базы в Кувейт // РИА Новости, 8 января 2020
  29. https://ria.ru/20200107/1563160712.html
  30. Обстрел баз США: нефть и золото дорожают Архівавана 8 студзеня 2020.
  31. КСИР начал операцию «Мученик Сулеймани» против США // Lenta. ru, 3 января 2020
  32. Трамп собрал экстренное совещание после атаки на американские базы в Ираке - Вечерняя Москва, 8 января 2020
  33. Стало известно, когда Трамп сделает заявление после удара Ирана // Сегодня.ua, 8 января
  34. Сирия заявила о праве Ирана отвечать на агрессию США // РИА Новости, 8 января 2020
  35. Франция осудила ракетные удары Ирана в Ираке и призвала к деэскалации // РИА Новости, 8 января 2020
  36. https://ria.ru/20200108/1563187457.html
  37. https://ria.ru/20200108/1563188096.html
  38. https://ria.ru/20200108/1563187698.html
  39. Иракский Курдистан призвал США и Иран не втягивать его в противостояние // Комерсантъ, 8 января 2020