Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Украіна Беларусь |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арцём Мілеўскі (укр.: Артем Мілевський; нар. 12 студзеня 1985, Мінск) — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2006—2012).
Сястра — Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў Беларусі, з сямі гадоў трэніраваўся ў мінскай школе «Змена».
У 2000 года ва ўзросце 15 гадоў пераехаў ва Украіну і паступіў у футбольную акадэмію трэнера Паўла Якавенкі. У 2001—2002 гадах за другую каманду «Барысфена», а пасля трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама». Спачатку выступаў за другую каманду, з 2005 года замацаваўся ў першай камандзе «Дынама».
У лістападзе 2012 года галоўны трэнер «Дынама» Алег Блахін перавёў Мілеўскага ў дубліруючы склад. Цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя клубы. У верасні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і стаў іграком турэцкага «Газіянтэпспора», аднак ужо 31 снежня таго ж года разарваў пагадненне з турэцкім клубам з-за нявыплаты заробку.
У лютым 2014 года на правах свабоднага агента стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», аднак не здолеў паспяхова прайсці медыцынскі агляд, і пераход быў скасаваны. У ліпені 2014 года стаў іграком харвацкага «Хайдука». У сезоне 2014 правёў за клуб 27 матчаў (21 у чэмпіянаце Харватыі, 5 у Кубку і 1 Лізе Еўропы), забіў 3 галы (усе ў чэмпіянаце). У верасні 2015 года датэрмінова разарваў кантракт з «Хайдукам»[3]. Неўзабаве, у кастрычніку стаў іграком клуба «Спліт», які ўзначальваў былы ігрок кіеўскага «Дынама» Горан Сабліч[4], але ўжо праз месяц вымушаны быў яго пакінуць[5][6].
У канцы 2015 — пачатку 2016 гадоў знаходзіўся ў Беларусі, дзе цікавасць да Арцёма праяўлялі мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У лютым 2016 года нападнік падпісаў кантракт з румынскай «Канкордыяй»[7]. З паўгады ў «Канкордыі» забіў 5 галоў у чэмпіянаце Румыніі.
1 верасня 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна»[8]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог «Тосна» выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з расійскім клубам і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. У складзе брэстчан стаў асноўным нападнікам, у другой палове сезона 2017 правёў за клуб 18 матчаў (15 у чэмпіянаце, 1 у Кубку і 2 у Лізе Еўропы) і забіў 5 галоў (усе ў чэмпіянаце). У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[10].
У жніўні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Кішварда»[11]. У студзені 2019 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[12]. У сезоне 2019 у якасці трывалага іграка асновы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся іграком асновы ў 2020 годзе, толькі ў канцы сезона стаў часцей выхадзіць на замену.
У снежні 2020 года перайшоў у «Мынай»[13], гуляў за гэты клуб да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[14].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкую зборную Беларусі, апошні матч у яе складзе правёў 28 верасня 2000 года.
Пасля перезду ва Украіну выказаў жаданне выступаць за яе зборную, але Беларуская федэрацыя футбола не жадала саступаць Федэрацыі футбола Украіны перспектыўнага іграка. Пачаўся скандал, у які ўмяшаўся прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр. У выніку была дасягнута дамоўленасць, і беларускі бок адмовіўся ад Мілеўскага, які на той час ужо атрымаў грамадзянства Украіны.
Не згуляўшы ніводнага матча за нацыянальную зборную, быў заяўлены на фінальную частку чэмпіянату свету 2006 у Германіі. Там і дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў матчы супраць Саудаўскай Аравіі на замену на 86-й хвіліне замест Андрэя Шаўчэнкі. У матчы 1/8 фіналу супраць Швейцарыі ў серыі пасляматчавых пенальці выканаў удар у «стылі Паненкі», які стаў галявым. Усяго правёў 4 матчы на чэмпіянаце свету.
Пазней гуляў за зборную ў адборачных цыклах да чэмпіянату Еўропы 2008 і чэмпіянату свету 2010, у апошнім быў іграком асноўнай абоймы. Прымаў удзел у хатнім для Украіны чэмпіянату Еўропы 2012, дзе правёў усе 3 матчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Украіны (3): 2003/04, 2006/07, 2008/09
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны (6): 2004/05, 2005/06, 2007/08, 2009/10, 2010/11, 2011/12
- Уладальнік Кубка Украіны (4): 2002/03, 2004/05, 2005/06, 2006/07
- Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2006, 2009, 2011
- Найлепшы бамбардзір украінскай Прэм’ер-лігі: 2009/10
- Футбаліст года Украіны: 2009
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2019
- Срэбраны прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2006
Зноскі
- ↑ Artem Milevsky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ARTEM MILEVSKYI // Argentine Soccer Database
- ↑ «Хайдук» объявил о расторжении контракта с Артемом Милевским
- ↑ Артем Милевский подписал контракт со «Сплитом»
- ↑ Милевский покинет «Сплит» по семейным обстоятельствам
- ↑ Милевский был задержан полицией за вождение в пьяном виде, «Сплит» расторг контракт с футболистом
- ↑ Румынская «Конкордия» объявила о подписании контракта с Артемом Милевским
- ↑ Милевский перешел в «Тосно»
- ↑ Артем Милевский стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем
- ↑ Артем Милевский стал игроком венгерской "Кишварды"
- ↑ Артем Милевский подписал 2-летний контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Артем Милевский продолжит карьеру в "Минае"
- ↑ «Сказал себе: «Наверное, хватит». Артем Милевский объявил о завершении карьеры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Кавалеры ордэна «За мужнасць» III ступені
- Майстры спорту Украіны міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі зборнай Украіны па футболе
- Ігракі ФК Мынай
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Кішварда
- Ігракі ФК Тосна
- Ігракі ФК Канкордыя К’яжна
- Ігракі ФК Спліт
- Ігракі ФК Хайдук Спліт
- Ігракі ФК Газіянтэпспор
- Ігракі ФК Дынама Кіеў
- Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
- Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
- Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль