Аршанскае паўстанне
Аршанскае паўстанне 1918 — паўстанне, якое адбылося 5 — 6 жніўня, найбуйнейшае ў ланцугу леваэсэраўскіх мацяжоў 1918 года.
Повадам паслужыла адпраўка чырвонаармейцаў на Усходні фронт. Кіраўнікі паўстання — мясцовыя эсэры Буевіч, Петражыцкі, Іваноў. Большасць чырвонаармейцаў Невельскага, Аршанскага пяхотнага, 1-га Беларускага коннага палкоў, артдывізіёна былі з мясцовых сялян, якія лічылі найпершай задачай барацьбу з нямецкімі акупантамі. Да іх далучыліся чырвонаармейцы Стайкаўскага і Сенненскага палкоў. Паўстанцы выступілі супраць улады Саветаў, Брэсцкага міру 1918 года. Аршанскі Савет рабочых, чырвонаармейскіх і сялянскіх дэпутатаў быў ліквідаваны, як орган улады створаны рэўкам.
Паўстанне задушылі чырвонаармейскія часці з Віцебска пад кіраўніцтвам С. Крылова і Смаленска пад камандаванне Я. Адамовіча, конніца, 2 браневікі, атрад чэкістаў на чале з намеснікам старшыні ЧК Заходняй вобласці Я. Кромбергам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).