Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Асвея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Асвея
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1503
Вышыня цэнтра
140 м[1]
Насельніцтва
  • 941 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211450
Аўтамабільны код
2
СААТА
2210854904
Асвея на карце Беларусі ±
Асвея (Беларусь)
Асвея
Асвея (Віцебская вобласць)
Асвея

Асве́я[3] — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі ПолацкДаўгаўпілс. Насельніцтва 987 чал. (2022).

Назва ад назвы Асвейскага возера (возера Асвея), якая мае балцка-літоўскае паходжанне і звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла». Далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь»[4].

Асвея на малюнку Н. Орды

Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзе[5]. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.

Год Колькасць
2006 1 400
2009 1 325 [6]
2016 1 206 [7]
Год Колькасць
2017 1 211 [8]
2019 1 041
2019 1 176 [9]
Год Колькасць
2020 1 000 [10]
2021 1 008 [11]
2022 987 [12]
Год Колькасць
2023 963 [13]
2024 941 [2]

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.

Выдатныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыка-культурныя каштоўнасці

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя
Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці) 1759 - 2
Парк 2-ая пал. XIX стагоддзя - 3
Брацкая магіла 1941-1944 гг. у парку 3

У Асвеі ў 1974 годзе этнамузыказнаўцай Зінаідай Мажэйка запісана калядка «Ішла каляда да з вечара»[14].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 301—302.
  5. https://libr.msu.by/handle/123456789/2303
  6. Перепись населения — 2009. Витебская область
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  8. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  9. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/5e8/5e847c9ec699ed5ae7a852198e283b58.pdf
  10. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  11. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  12. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  13. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  14. Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
  • Дук, Д. У. Археалагічныя раскопкі ў Асвеі / Д. У. Дук // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2016. — № 1. — С. 2-10.
  • Освея // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Освея // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)