Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Атрый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атрыум тасканскага тыпу

А́трый[1] (атрыум; лац.: atrium ад ater — чорны) — цэнтральнае памяшканне антычнага жылога дома з верхнім асвятленнем, звычайна з адтулінай у даху (камплювій), праз якую дажджавая вада трапляла ў размешчаны пад ім невялікі басейн (імплювій). Назва паходзіць ад курадымлівага ачага, які быў там першапачаткова размешчаны.