Бангар (англ.: Bangor) — горад у акрузе Гвінед у Паўночным Уэльсе, ля ўзбярэжжа Ірландскага мора. Адзін з самых маленькіх гарадоў Вялікабрытаніі. Па перапісу 2001 года, акрамя каля 8 тысяч студэнтаў Бангарскага ўніверсітэта, у ім пражывала 13 725 чалавек. Валійскай мовай валодаюць 76,7 % насельніцтва. Бангар вядзе сваё паходжанне ад Бангарскага сабора, заснаванага ў VI стагоддзі святым Даніілам Бангарскім. У 1884 годзе быў заснаваны Бангарскі ўніверсітэт.