Барыс Іванавіч Бур’ян
Барыс Іванавіч Бур'ян | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | V. Ivin[1] |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2009 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | крытык і празаік |
Мова твораў | руская і беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Барыс Іванавіч Бур’ян (7 студзеня 1924, г. Масква — 8 кастрычніка 2009, Мінск) — беларускі крытык і празаік[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры ў 1941 годзе. Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. З 1946 г. — карэспандэнт БелТА, у 1947—1951 гг. — стыльрэдактар газеты «Сталинская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, на Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1952—1953 і ў 1963—1985 гг. супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 1967 года — загадчык аддзела тэатра, музыкі і кіно), у 1953—1962 гг. часопіса «Советская Отчизна» (пазней перайменаваны ў «Нёман»). Сябра СП СССР з 1950 г[3].
Памёр 8 кастрычніка 2009 года ў Мінску[4]. Пахаваны ў калумбарыі каля крэматорыя на Паўночных могілках Мінска[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з тэатральных рэцэнзій. Піша на рускай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высоком взлете» (з І. Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруе зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На театральных перекрестках» (з І. Ліснеўскім, 1967), «З сёмага рада партэра» (1978), «Судьба чужая — как своя» (1982), «І толькі надпіс…» (1987). Выступае і як літаратурны крытык[2][3].
Аўтар аповесцей «Первый снег» (1957), «У синей бухты» (1959), «Твоя повесть» (1959), «Вальс Грибоедова» (1960), «Радужный перезвон» (1964), «Грозовые отголоски» (выбранае, 1984)[3].
Напісаў п’есы «Зорка Венера» (з М. Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг сцэнарыяў для радыё, тэлебачання і дакументальнага кінематографа[3].
Перакладаў на рускую мову творы К. Чорнага, М. Лынькова, А. Васілевіч, І. Грамовіча, А. Якімовіча, А. Макаёнка, У. Шахаўца, Т. Хадкевіча, Я. Курто і інш[2][3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі[3].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в Бурьян Борис Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
- ↑ а б в г д е Бур’ян Барыс Іванавіч(недаступная спасылка)
- ↑ Бур’ян Барыс – Белліт (8 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бур’ян Барыс Іванавіч(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Супрацоўнікі БелТА
- Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на рускую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Крытыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Тэатразнаўцы Беларусі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі