Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Бейлівік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бейлівік (англ.: bailiwick) — у Вялікабрытаніі — вобласць юрысдыкцыі бейліфа. Тэрмін таксама ўжываюць да тэрыторый, якія не з'яўляюцца бейлівікамі, на якіх функцыі шэрыфа выконваюцца прызначаным каралеўскай уладай бейліфам. У наш час тэрмін выкарыстоўваецца галоўным чынам у цырыманіяльным сэнсе.

Тэрмін паходзіць ад старафранцузскага слова бальі (baili). Бальі ў сярэдневяковай Францыі быў каралеўскім прадстаўніком у бальяжы, надзеленым судовай уладай, і выконваў функцыі кантролю за мясцовай адміністрацыяй. У Паўднёвай Францыі аналагам бальі з'яўляўся сенешаль. Адміністрацыйная сетка бальяжаў была створана ў XIII стагоддзі на аснове сярэдневяковых фіскальных (судовых) ці падатковых (baillie, адсюль і назва) раёнаў.

Бейлівік (ням.: Ballei) быў таксама тэрытарыяльнай адзінкай Тэўтонскага ордэна.

У англійскай мове да французскай асновы быў дададзены англа-саксонскі суфікс -wic, які пазначаў вёску (пар. вікарый). Новы тэрмін быў закліканы пазначаць літаральна бейліфа вясковай акругі — фактычнай тэрыторыі адказнасці бейліфа. У XIX стагоддзі гэта слова ў Амерыцы стала выкарыстоўвацца як метафара сферы дзейнасці, адказнасці, ведаў.

Сёння тэрмін ужываюць на Нармандскіх астравах, якія ў адміністрацыйных мэтах згрупаваны ў два бейлівікі:

Кожны бейлівік кіруецца ўласным бейліфам.