Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Блакітны карлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Блакітныя карлікі — гіпатэтычны клас зорак, які эвалюцыянуе з чырвоных карлікаў, зорак па масе меншых, чым Сонца (меней 0,5 масы Сонца і да мінімальнай мяжы мас зорак). З прычыны, што чырвоныя карлікі спальваюць вадарод павольна і з'яўляюцца цалкам канвектыўнымі (што дазваляе ім выкарыстоўваць большы працэнт вадароднага паліва, чым больш масіўныя зоркі), у цяперашні час ніводны з чырвоных карлікаў яшчэ не паспеў ператварыцца ў блакітнага карліка. Існаванне гэтага класа зорак вынікае з тэарэтычных мадэлей.

Ад чырвоных карлікаў адрозніваюцца больш высокай тэмпературай паверхні. З-за невялікі масы чырвоныя карлікі не могуць стаць гігантамі (для гэтага патрабуецца гарэнне гелію, для чаго неабходна высокая тэмпература ў нетрах, якую чырвоныя карлікі не могуць развіць), з прычыны чаго замест павелічэння памераў пры выгаранні вадароду павялічваецца тэмпература яе паверхні.