Блуа (графства)
Выгляд
Блуа — графства, якое першапачаткова было адным з уладанняў графа Парыжскага Роберта Моцнага (памёр у 866 г.) — пачынальніка французскай каралеўскай дынастыі Раберцінаў (пасля набыцця Капетынгамі каралеўскай улады графы Блуа былі наўпроставымі васаламі). У перыяды 1023—1037 і 1125—1152 гадоў графства аб’ядналася з Шампанню, абкружыўшы, такім чынам, каралеўскі дамен. З роду графаў Блуа паходзіў англійскі кароль Стэфан (1135—1154), брат графа Цібо IV Вялікага. Пад канец XIV стагоддзя герцаг Людовік Арлеанскі набыў Блуа за грошы. Пасля таго як яго ўнук у 1498 г. стаў на чале Францыі, Блуа было далучана да каронных земляў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Еўтухоў І. А. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». — Мн. 2008.