Блюз
Блюз | |
---|---|
Кірунак: | папулярная музыка |
Вытокі: | афраамерыканская народная музыка, спірычуэлс, працоўная песня |
Месца і час узнікнення: | канец XIX стагоддзя, Паўднёвы ўсход ЗША |
Папулярнасць: | пачатак XX стагоддзя |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | бугі-вугі, класічны жаночы блюз, сельскі блюз, дэльта-блюз, электрык-блюз, файф-н-драм-блюз, джамп-блюз, піяна-блюз |
Роднасныя: | джаз-блюз, панк-блюз, соўл-блюз, блюз-рок |
Вытворныя: | блюграс, джаз, рытм-н-блюз, рок-н-рол, рок, блюз-рок |
Гл. таксама: | |
спіс блюзавых музыкантаў |
Блюз (англ.: blues ад blue devils — меланхолія, сум) — першапачаткова — сольная лірычная песня амерыканскіх неграў, пасля — кірунак у музыцы.
Блюз з'явіўся ў другой палове 19 ст. ў ЗША. У пачатку 20 ст. сфарміраваўся так званы класічны, або гарадскі блюз, у аснове формы якога ляжаў 12-тактавы перыяд з агульнай схемай гарманічных паслядоўнасцей: першая 4-тактавая фраза — T, другая — S, трэцяя — D і T. Такі перыяд адпавядае трохрадковай вершаванай страфе. Блюз атрымаў шырокае развіццё ў 1960-я гады 20 ст.
Першапачаткова блюз уяўляў сабой выключна «чорную» музыку, якая выконвалася неграмі для неграў. Ён выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фартэпіяна або інструментальнага ансамбля. Пасля блюз аб'яднаўся з народнай музыкай белых пасяленцаў (стыль «кантры», які, у сваю чаргу, сыходзіць каранямі ў кельцкую музыку) і іншымі стылямі, і сам падзяліўся на некалькі выразна аформленых галін.
Для мелодыкі блюза характэрна апытальна-зваротная структура і выкарыстанне блюзавага ладу. У лірычных тэкстах мноства блюзаў знайшла адлюстраванне тэма сацыяльнага і расавага прыгнёту.
Станаўленню блюза як кірунка спрыяла творчасць «чорнага» кампазітара Уільяма Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914). Выканаўцамі класічных блюзаў былі Ма Рэйні, Ч. Хілл, Б. Сміт і іншыя.
Блюз аказаў велізарны ўплыў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары 20 ст.
Народны блюз (folk blues)
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя прадстаўнікі
- Лідбэллі (Leadbelly)
- «Вялікі» Біл Брунзі (Big Bill Broonzy)
- «Сляпы» Блэйк (Blind Blake)
- Місісіпі Джон Хэрт (Mississippi John Hurt)
- «Сляпы» Бой Фуллер (Blind Boy Fuller)
- «Сонны» Джон Эстэс (Sleepy John Estes)
- Сонні Тэры (Sonny Terry)
- Браўні Макгі (Brownie McGhee)
- Гюс Кеннон (Gus Cannon)
- Сэм Колінз (Sam Collins)
- Фрэнк Стоўкс (Frank Stokes)
- Джым Джэксан (Jim Jackson)
Госпел блюз
- «Сляпы» Вілі Джонсан (Blind Willie Johnson)
- «Вялебны» Гары Дэвіс (Reverend Gary Davis)
Кантры-блюз (country blues)
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя прадстаўнікі
Класічны кантры-блюз
- Генры Томас (Henry Thomas)
- «Сляпы» Лемон Джэферсан (Blind Lemon Jefferson)
- «Сляпы» Вілі Мактэлл (Blind Willie McTell)
- Фуры Люіс (Furry Lewis)
Блюз Дэльты Місісіпі
- Чарлі Паттон (Charley Patton)
- Сон Хаус (Son House)
- Кокомо Арнольд (Kokomo Arnold)
- Вілі Браўн (Willie Brown)
- Скіп Джэймс (Skip James)
- Бука Уайт (Bukka White)
- Роберт Джонсан (Robert Johnson)
- Томі Маккленан (Tommy McClennan)
- Місісіпі Фрэд Макдаўэл (Mississippi Fred McDowell)
- Мемфіс Мінні (Memphis Minnie)
Гарадскі блюз (urban blues)
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя прадстаўнікі
- Лоні Джонсан (Lonnie Johnson)
- Лерой Карр (Leroy Carr)
- Скрэпер Блэквел (Scrapper Blackwell)