Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Буда (тытул)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Статуя «Вялікага буды» (Дайбуцу) у Японіі; пабудавана ў 1252

Буда (санскр. बुद्ध, літаральна — «які абудзіўся», «прасветлены») у будызме — які дасягнуў прасвятлення (бодхі).

Значэнне паняцця

[правіць | правіць зыходнік]

Як правіла, Сідхартха Гаўтама (пазней празваны Будай Шак’ямуні), які жыў прыблізна з 623 г. да н.э. па 543 г. да н.э., і дасягнуў бодхі каля 588 г. да н.э., не лічыцца будыстамі ні першым, ні апошнім Будай. З пункту гледжання класічнай будыйскай дактрыны Будай з’яўляецца кожны, які адкрыў дхарму (ісціну) і дасягнуў прасвятлення пасродкам назапашвання дастатковай колькасці станоўчай кармы. У гісторыі космасу было мноства падобных істот. Такім чынам, Гаўтама Буда (вядомы пад рэлігійным імем Шак’ямуні) з’яўляецца адным са звёнаў у чарадзе буд, што працягваецца з далёкага мінулага да далёкай будучыні. Яго непасрэдным папярэднікам быў Буда Дыпанкара, у той час як Буда, наступны за ім, называецца Майтрэя.