Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Бэрні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэрні
англ. Birnie
Пляж
Пляж
Характарыстыкі
Плошча0,2 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
3°35′ пд. ш. 171°31′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Бэрні (Ціхі акіян)
Бэрні
Бэрні
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэ́рні (англ.: Birnie) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 0,2 км². Незаселены.

Рэшткі дзённага маяка

Востраў быў адкрыты ў 1823 годзе брытанскімі кітабоямі. Даследаваны амерыканскай экспедыцыяй у 1840 годзе. У 1889 годзе абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 18991937 гадах здаваўся ў арэнду, аднак ніякай дзейнасці на ім не вялося. На востраў былі выпушчаны трусы, якія хутка знішчылі мясцовую расліннасць. Паколькі Бэрні мала заўважны з боку мора, для аховы марскіх суднаў на ім быў усталяваны невялікі маяк. Абслугоўваючага персаналу на ім не было, таму ў начны час маяк заставаўся цьмяным.

Уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс у 1937 годзе. У 1975 годзе абвешчаны запаведнікам.

У 1979 годзе востраў перайшоў пад юрысдыкцыю дзяржавы Кірыбаці. Пры гэтым запаведны статус захаваўся.

У 2010 годзе Бэрні разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Лагуна

Бэрні — самы малы востраў у групе астравоў Фенікс. Плошча ўсяго 0,2 км². Мае каралавае паходжанне. Частку вострава займае невялікая ўнутраная лагуна з перасоленай вадой. Яе глыбіня вар’іруецца ў залежнасці ад колькасці ападкаў. Рыф вельмі вузкі, мала абараняе астатнюю сушу ад штормаў.

Першародная расліннасць вострава значна пацярпела ад трусоў, што былі выпушчаны ў XIX або ў пачатку XX стагоддзя. Месцамі захавалася толькі нізкае травяное покрыва. Рэдка сустракаюцца хмызнякі.

Пасля вынішчэння трусоў галоўнымі прадстаўнікамі мясцовай фаўны з’яўляюцца марскія птушкі і крабы.