Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Вануа-Леву

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вануа-Леву
англ. Vanua Levu
Характарыстыкі
Плошча5 587,1 км²
Найвышэйшы пункт1 111 м
Насельніцтва130 000 чал. (1996)
Шчыльнасць насельніцтва23,27 чал./км²
Размяшчэнне
16°35′ пд. ш. 179°11′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РэгіёнПаўночная акруга
Вануа-Леву (Фіджы)
Вануа-Леву
Вануа-Леву
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вануа-Леву — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, у Меланезіі, у групе астравоў Фіджы.

Плошча — 5500 км². Гарысты (вышыня да 1031 м); патухлыя вулканы. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны вільготны. Вільготныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Плантацыі цукровага трыснягу, рысу, бананаў, бавоўніку, какосавых пальмаў. Галоўны горад — Ламбаса. Адкрыты галандскім мараплаўцам А. Тасманам у 1643 годзе.