Вялікая Пясчаная пустыня
Вялікая Пясчаная пустыня? | |
---|---|
англ. Great Sandy Desert | |
20° пд. ш. 125° у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Аўстралія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая Пясчаная пустыня (англ.: Great Sandy Desert) або Заходняя пустыня — пясчана-саланчаковая пустыня на паўночным захадзе Аўстраліі (штат Заходняя Аўстралія). Пустыня мае плошчу 360.000 км² і размяшчаецца прыкладна ў межах асадкавага басейна Канінг. Распасціраецца на 900 км з захаду на ўсход ад васьмідзесяцімільнага пляжу на беразе Індыйскага акіяна ўглыб Паўночных тэрыторый да пустыні Танамі, а таксама на 600 км з поўначы на поўдзень ад рэгіёна Кімберлі да тропіка Казярога, пераходзячы ў пустыню Гібсана.
Спадзіста паніжаецца на поўнач і захад, сярэдняя вышыня ў паўднёвай частцы складае 400—500 м, на поўначы — 300 м. Пераважны рэльеф — грады пясчаных дзюнаў, сярэдняя вышыня якіх — 10-12 м, максімальная — да 30 м. Грады даўжынёй да 50 км выцягнутыя ў шыротным кірунку, што абумоўліваецца напрамкам пануючых пасатных вятроў. У рэгіёне знаходзяцца шматлікія азёры — саланчакі, зрэдку напаўняюцца вадой: Дысапойнтмент на поўдні, Мак-Кай на ўсходзе, Грэгары на поўначы, якое напаўняецца ракой Стэрт-Крык.
Вялікая Пясчаная пустыня — самы гарачы рэгіён Аўстраліі. У летні перыяд са снежня па люты сярэдняе значэнне тэмпературы даходзіць да 35 °C, летам — да 20-15 °C. Ападкі рэдкія і нерэгулярныя, у асноўным прыносяцца летнімі экватарыяльнымі мусонамі. У паўночнай частцы выпадае каля 450 мм ападкаў, у паўднёвай — да 200 мм, большая частка выпараецца і прасочваецца ў пяскі.