Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Вібрысы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кот
Андская лісіца
Янот

Вібрысы або вібрасы (адз. л.: вібрыса; лац.: vibrissae, ад лац.: vibro - вагаюся, выгінаюся; гутарковая мова - вусы) — датыкальныя механачуллівыя доўгія жорсткія валасы многіх млекакормячых, якія выступаюць над паверхняй поўсцевага покрыва.

Звычайна вібрысы размешчаны групамі на галаве (каля носа, каля вачэй, на верхніх і ніжніх сківіцах і г. д.), часам і на іншых частках цела (у многіх сумчатых, напрыклад, на лапах). Вібрысы ў каціных размешчаны пучкамі каля вачэй. Вельмі падобныя да тыповых валасоў, але таўсцейшыя і даўжэйшыя за іх у некалькі разоў.

Вібрысы — спецыялізаваныя органы пачуццяў. Корань кожнай вібрысы пагружаны ў валасяную сумку і акружаны венознымі поласцямі. Да валасяной сумкі вібрысы падыходзяць сотні нервовых канчаткаў. На галаве вібрысы інервіруюцца трайнічным нервам. Кожнай вібрысе адведзены свой участак у мозгу.


У некаторых птушак ёсць цвёрдыя пёры без апушэння, якія служаць вібрысамі.