Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Артыкулы ў Вікіпедыі павінны мець спасылкі на крыніцы інфармацыі. Кожны матэрыял, які выклікае сумненні і не пацвярджаны спасылкамі на надзейныя крыніцы інфармацыі, можа быць выдалены. Асабліва важна трымацца гэта патрабавання для простых цытат, спрэчных або суб’ектыўных сцверджанняў (такіх як «лепшы», «першы», «адзіны» і інш.).

Калі вы зусім не ўяўляеце, як правільна аформіць спасылкі, і тлумачэнні ніжэй вам не дапамаглі, дадайце інфармацыю пра крыніцы хоць якім спасобам (напрыклад, у дужках непасрэдна пасля сцверджанняў).

З дапамогай зносак можна даваць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы і дадатковыя тлумачэнні да тэксту. Зноска ставіцца адмысловымі тэгамі <ref> і <references />.

  • Тэкст зноскі змяшчаюць паміж тэгамі <ref> і </ref> з неабавязковым аргументам name. Прыклад: <ref name="hrono1600">[http://www.hrono.ru/1600tomsk.html Томская Хроника ХVII—XVIII вв.]</ref>.
  • Радок <references /> дадаецца ў раздзел «Крыніцы» (або «Зноскі», «Заўвагі»), сюды аўтаматычна будуць памяшчацца ўсе зноскі артыкула.

Спасылкі ў тэксце

[правіць зыходнік]

Цытаты. Калі ўказанне на аўтара або крыніцу цытаты ідзе непасрэдна за ёю, яно заключаецца ў круглыя дужкі. Пры наяўнасці больш падрабязных звестак пра выданне даецца зноска:

«…Цытата…» (Аўтар або крыніца цытаты<ref>Падрабязнейшыя звесткі пра выданні</ref>).

Калі ўказанне на аўтара або на крыніцу цытаты памяшчаюць ніжэй (напрыклад, у эпіграфах), то пішацца без дужак:

«…Цытата…»
Аўтар або крыніца цытаты<ref>Падрабязнейшыя звесткі аб выданні</ref>.

Раздзелы «Літаратура» і «Спасылкі»

[правіць зыходнік]

У службовы раздзел «Літаратура» ўключаюць пералік кніг, артыкулаў і іншых публікацый, выкарыстаных пры напісанні артыкула. Калі вы хочаце ўключыць у раздзел літаратуру для далейшага, больш падрабязнага, вывучэння тэмы артыкула, лепш стварыць падраздзел «Літаратура для далейшага чытання» (або «Рэкамендаваная літаратура») і змясціць рэкамендаваныя матэрыялы ў ім. Рэкамендаваць лепш недзе 5—8 публікацый; калі ёсць больш, то лепш скласці спіс з каментарыямі. Як і для вэб-адрасоў, гэта павінны быць не выпадковыя публікацыі, а аўтарытэтныя ў дадзенай галіне і тыя, што ўказваюць напрамак далейшых пошукаў.

Спачатку даюць спіс беларуска- і рускамоўных выданняў, затым — на іншых мовах.

Раздзел «Літаратура» прызначаны для прывядзення бібліяграфічных спасылак на друкаваныя выданні. Для спасылак на публікацыі ў Сеціве існуе раздзел «Спасылкі» (гл. «Структура артыкула»). Пры гэтым друкаваныя выданні, выкладзеныя ў Сеціве, прыводзяцца ў раздзеле «Літаратура», а не ў раздзеле «Спасылкі».

Бібліяграфічнае апісанне і бібліяграфічная спасылка

[правіць зыходнік]
Частка кнігі

Прозвішча І. пБ. Загаловак часткі // Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — С. 20—40. — ISBN. — URL: URL

Спасылка на кнігу

Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — С. 50. — ISBN. — URL: URL

Апісанне кнігі

Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — 100 с. — ISBN. — URL: URL

Артыкул з часопіса

Прозвішча І. пБ. Назва артыкула // Назва часопіса. — Год. — Т. 1. — № 1. — С. 20—40. — ISSN. — URL: URL

Кніга без аўтара

Назва кнігі / Адказны за выданне (рэдактар). — Месца: Выдавецтва, год. — 100 с. — ISBN. — URL: URL

Мнагатомнае выданне

Назва выдання / Адказны за выданне. — Месца: Выдавецтва, год—год. — Т. 1—20. — ISBN. — URL: URL

Бібліяграфічнае апісанне трэба афармляць у адпаведнасці з ГОСТ 7.1—2003. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления (руск.).

Бібліяграфічныя спасылкі трэба афармляць у адпаведнасці з ГОСТ Р 7.0.5—2008. Библиографическая ссылка. Общие требования и правила составления (руск.), з дадатковым патрабаваннем пісаць імя аўтара курсівам.

Апісанне кожнага друкаванага твора робіцца ў наступнай форме:

  1. Імя аўтара пішацца курсівам, — спачатку прозвішча, затым ініцыялы (імя і імя па бацьку). Паміж ініцыяламі ставіцца прабел. Прозвішча, як правіла, адлучаецца ад ініцыялаў коскай.
  2. Назва твора пішацца звычайным шрыфтам, без двукоссяў. Спачатку назва часткі выдання (артыкула, раздзела), затым, праз «//», — назва ўсяго выдання.
  3. Праз кропку і працяжнік — месца выдання.
  4. Праз двукроп’е — назва выдавецтва.
  5. Праз коску — год выдання. У часопісе — толькі год выпуску і нумар.
  6. Праз кропку або кропку і працяжнік — нумары выкарыстаных старонак (калі выкарыстоўвалася не ўся кніга).
  7. Праз кропку або кропку і працяжнік — поўны лік старонак у крыніцы (калі выкарыстоўвалася ўся кніга).
  8. Праз кропку або кропку і працяжнік ISBN, URL (калі ён вядомы). Калі URL доўгі, яго можна «схаваць» у назве. Запіс «ISBN…» аўтаматычна стварае спасылку на старонку Крыніцы кніг.

Прыклад: Ахметов Н. С. Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 224. — ISBN 5-09-002630-0.

Зыходны код: ''Ахметов Н. С.'' Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 224. — ISBN 5-09-002630-0.

Афармленне ў тэксце спасылкі на выданне, ужо ўключанае ў раздзел «Літаратура», робіцца ў адпаведнасці са «Зноскамі на крыніцы са спіса літаратуры».

Шаблоны для бібліяграфіі

[правіць зыходнік]

Тут прыведзены шаблоны бібліяграфічных апісанняў кніг, артыкулаў (частак кніг) і сайтаў, а таксама бібліяграфічных спасылак на іх.

Шаблон Апісанне Прымяненне

{{кніга
|аўтар =
|частка =
|загаловак =
|арыгінал =
|спасылка =
|месца =
|выдавецтва =
|год =
|старонкі =
|isbn =
}}

Шаблон {{кніга}} прызначаны для афармлення і падання бібліяграфічных спасылак на кніжныя выданні або бібліяграфічных апісанняў манаграфічных выданняў (кніг) ці іх частак. Усе імёны палёў (параметраў) запісваюць малымі літарамі. У выпадках, калі на выданне ёсць спасылка ў тэксце артыкула, шаблон мусіць выкарыстоўвацца разам са спалучэннем тэгаў <ref>/<references>.
  1. Ахметов Н. С. Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 224. — ISBN 5-09-002630-0.
  2. Ахметов Н. С. Актуальные вопросы курса неорганической химии = Actual Questions of Inorganic Chemistry Course. — М.: Просвещение, 1991. — С. 29—108. — ISBN 5-09-002630-0.

(Спасылка і паралельны загаловак)

  1. Ахметов Н. С. Введение // Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 1—2.

(Падзагаловак)

{{артыкул
|аўтар =
|загаловак =
|арыгінал =
|спасылка =
|выданне =
|тып =
|месца =
|год =
|том =
|нумар =
|старонкі =
}}

Шаблон {{артыкул}} прызначаны для прастаўлення бібліяграфічных спасылак на артыкулы з часопісаў і перыядычных зборнікаў. У выпадках, калі на выданне ёсць спасылка ў тэксце, павінен выкарыстоўвацца сумесна з парай тэгаў <ref>/<references>.
  1. Бубекина Н.В. Книга и библиотека в нравственном воспитании школьников = Book and library in the moral upbriging of pupils // Массовая библиотека '93 : Теория и практика : Сб. — М.: 1993. — С. 29-38.
  2. Dimitrova, Nora. Inscriptions and Iconography in the Monuments of the Thracian Rider // Hesperia. — 2002. — № 71. — С. 209—229.

{{cite web
|last =
|first =
|authorlink =
|coautors =
|datepublished =
|url =
|title =
|format =
|work =
|publisher =
|accessdate =
|lang =
}}

Шаблон {{cite web}} прызначаны для падання бібліяграфічных апісанняў або бібліяграфічных спасылак на вэб-сайты і артыкулы ў Сеціве. У выпадках, калі на выданне ёсць спасылка ў тэксце артыкула, павінен выкарыстоўвацца сумесна з парай тэгаў <ref>/<references>.
  1. Вирт, Никлаус. Хорошие идеи: взгляд из Зазеркалья (21 снежня 2006). Праверана 23 красавіка 2006.

Пры адсутнасці спасылкі на невідавочныя сцверджанні

[правіць зыходнік]

Калі ў артыкуле прыведзена нейкае невідавочнае сцверджанне, якое выклікае сумненні і не падмацавана спасылкай на крыніцу, можна ўставіць шаблоны {{крыніца?}}, {{няма АК}} або {{факт?}}, дадаўшы паметку {{крыніца}} ці {{няма АК}} непасрэдна пасля сцверджання. Выглядаць гэта будзе так:

Аўстралія — самы вялікі кантынент на Зямлі[крыніца?].

Такім чынам, надпіс [крыніца?] паведамляе, што адзначаны тэкст артыкула на думку аднаго з удзельнікаў трэба падмацаваць спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы.

Пасля таго, як адпаведныя крыніцы ўпісаны ў артыкул, шаблон з гэтага месца тэксту трэба прыбраць.

Калі вы сумняваецеся ў верагоднасці якой-небудзь інфармацыі, але не маеце поўнай, заснаванай на крыніцах упэўненасці ў памылцы, не трэба адразу ж выдаляць падазроны фрагмент, бо магчыма зараз над артыкулам нехта працуе і проста не паспеў паставіць спасылкі. Таму лепш ставіць пасля няпэўных сцверджанняў шаблон {{крыніца}}.

Выдаляць няпэўную інфармацыю (без верагодных і надзейных крыніц) трэба толькі тады, калі:

  • вы ўпэўнены і дакладна ведаеце, што інфармацыя памылковая,
  • або на шаблон {{крыніца}} не было ніякай рэакцыі на працягу не менш чым месяца,
  • або няпэўная інфармацыя (асабліва, відавочна ненейтральная) тычыцца жывых або нядаўна памерлых людзей.

Ва ўсіх астатніх выпадках выдаляць няпэўную інфармацыю лепш толькі пасля абмеркавання з аўтарамі артыкула.

Калі асноўны змест артыкула ўяўляе сабой неверагодныя або няпэўныя выказванні і вы не бачыце магчымасцей палепшыць яго, артыкул трэба прапанаваць да выдалення на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення.

Гл. таксама

[правіць зыходнік]