Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Вінавальны склон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вінавальны склон, або акузатыў (стар.-грэч.: αἰτιατική, лац.: casus accusativus) — склон, якім у мовах намінатыўна-акузатыўнага ладу пазначаецца аб'ект дзеяння (прамы дадатак): беларус. чытаю кніг-у, лац. libr-um lego. У мовах эргатыўнага ладу вінавальнага склону няма, а ў функцыі аб'екта выступае абсалют (у іншай трактоўцы - назоўны склон).

Склоны беларускай мовы

Беларуская назва Лацінская назва Характарызавалае пытанне
Назоўны Намінатыў Хто? Што?
Родны Генітыў Каго? Чаго?
Давальны Датыў Каму? Чаму?
Вінавальны Акузатыў Каго? Што?
Творны Інструментатыў, (не зусім дакладна) аблатыў Кім? Чым?
Месны Прэпазітыў, (не зусім дакладна) лакатыў Пра каго? Пра што?