Гарадскі каледж Нью-Ёрка
Гарадскі каледж Нью-Ёрка | |
---|---|
англ.: City College of New York | |
Арыгінальная назва | англ.: City College of New York |
Дэвіз |
лац.: Respice, Adspice, Prospice англ.: Look back, look at, and look ahead |
Заснаваны | 1847 |
Тып | грамадскі |
Студэнты | 15 402 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нью-Ёрк |
Сайт | ccny.cuny.edu (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарадскі каледж Нью-Ёрка (англ.: City College of the City University of New York) — асноўны і найстарэйшы каледж Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка (CUNY)[1]. Яго кампус плошчай каля 14 га размешчаны ўздоўж Канвент-авеню, у раёне Гамільтан-Хайтс на Манхэтэне[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1847 годзе на сродкі заможнага бізнесмена Таўнсенда Харыса . Гарадскі каледж Нью-Ёрка быў першай бясплатнай грамадскай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі[3], а таксама на працягу многіх гадоў лічыцца флагманскім кампусам CUNY[4].
Увосень 2011 года ў каледжы налічвалася 16 544 студэнтаў, якія навучаліся на бакалаўраў, магістраў, дактароў у галіне архітэктуры, інжынернай справы, свабодных мастацтваў і навук, адукацыі, біямедыцыны, псіхалогіі і інш. Студэнцкі склад гарадскога каледжа Нью-Ёрка адзін з самых разнастайных у ЗША і аб’ядноўвае прадстаўнікоў 162 краін свету[5].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод выпускнікоў гарадскога каледжа Нью-Ёрка шмат выбітных навукоўцаў, інжынераў, палітыкаў, бізнесменаў, пісьменнікаў і інш., якія аказалі значны ўплыў на развіццё навукі і грамадства.
11 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі:
- Джуліян Швінгер,
- Арно Алан Пензіяс,
- Леон Макс Ледэрман,
- Артур Корнберг,
- Генры Кісінджэр,
- Джэром Карле,
- Роберт Хофштадтэр,
- Херберт Аарон Хаўптман,
- Роберт Джон Аўман,
- Кенет Джозеф Эроў,
- Джуліус Аксельрад.
Таксама яго выпускнікі:
- амерыканскі фінансіст Бернард Барух,
- сацыёлаг і публіцыст, заснавальнік тэорыі постіндустрыяльнага грамадства Дэніэл Бэл,
- вядомы вучоны-механік Бернард Будзянскі
- заснавальнік карпарацыі Intel Эндру Стывен Гроўв,
- наватар у галіне вытворчасці цацак для дзяцей Фрэнк Каплан,
- амерыканскі мадэльер і бізнесмен Ральф Ларэн,
- 65-ы дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл,
- матэматык і адзін з заснавальнікаў шматзначнай логікі Эміль Леон Пост,
- фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэорыі струн Леанард Саскінд,
- даследчык і вірусолаг Джонас Солк,
- аўтар тэорыі кагнітыўнага дысанансу Леон Фестынгер,
- інжынер і вынаходнік Герман Холерыт,
- вынаходнік пратаколу TCP і IP Роберт Эліёт.
Таксама ў каледжы некаторы час вучыліся:
- амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, драматург і джазавы кларнетыст Вудзі Ален.
Заўвегі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Our Mission at CCNY (англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
- ↑ Map of the CCNY Campus (англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
- ↑ Willis Rudy. The College of the City of New York: A History 1847—1947. — City College Press, 1949.
- ↑ Karen W. Arenson. Between Roots and Reputation; City College Struggles to Remake Itself and Its Image (англ.) (7 кастрычніка 1999). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 19 ліпеня 2012.
- ↑ City Facts Fall 2011 (англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадскі каледж Нью-Ёрка
- Афіцыйны сайт каледжа