Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Герб Катара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Катара

Герб Катара (арабская мова: شعار قطر) — два перасечаныя белыя мячы-шаблі ў жоўтым крузе. Між мячамі ёсць паруснае судна, якое плыве на сініх і белых хвалях каля вострава з двума пальмамі. Вакол круга кольца, які падзеленае гарызантальна. У белай секцыі назва дзяржавы: Катара напісана карычневым шрыфтам Kufi і ў карычневай секцыі, англійскі пераклад (дзяржава Катар) напісаны белым шрыфтам.

Герб быў уведзены ў 1976 і замяніў іншую эмблему (якая выкарыстоўвалася з 1966), і складаўся з двух мячоў, адной жамчужнай ракавіны і двух пальмавых галін з надпісам: Катар.

Некаторыя элементы герба знаходзяцца таксама ў іншых гербах і эмблемах некалькіх Арабскіх краін: традыцыйны арабскі меч-шабля прысутнічае ў гербах Саудаўскай Аравіі і Амана, Кувейта і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Пальма - таксама нацыянальны сімвал Саудаўскай Аравіі. Колеры і падзел знешняга кольца ўзятыя з сцяга Катара.