Манчэстэр
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ма́нчэстэр[1] (англ.: Manchester) — горад на паўночным захадзе Англіі. Нараўне з Лідсам, Шэфілдам, Ліверпулем і Лонданам Манчэстэр быў адным з цэнтраў Прамысловай рэвалюцыі. У цяперашні час Манчэстэр — буйны культурны, прамысловы, фінансавы, камерцыйны і транспартны цэнтр краіны.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў заходняга схілу Пенінскіх гор, на рацэ Эруэл.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе ў Манчэстэры жыло 452 000 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Манчэстэр згадваецца ў X стагоддзі. Селішча паўстала на месцы кельцкага паселішча Мансеніён і рымскага ўмацаванага лагера Манкуніум, які быў заснаваны ў 79 годзе. У Сярэднякоўі — гандлёвае і саматужнае мястэчка. З сярэдзіны XVIII стагоддзя пачаўся хуткі рост горада ў сувязі з прамысловым пераваротам. У XIX стагоддзі горад стаў лідарам у свеце сярод цэнтраў баваўнянай прамысловасці. У 1830—1840-х гадах у Манчэстэры зарадзілася фрытрэдэрства (гэтак жа вядома як «манчэстэрства»)[2].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Фрэнсіс Эліза Бёрнет (1849—1924) — англійская пісьменніца і драматург.
У горадзе жыў і пахаваны грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Пётра Шыркоўскі (1925—2004).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква абраза Маці Божай Жыровіцкай[3]
- Царква Св. Мікалая Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[3]
- Паўднёвыя могілкі. Найбуйнейшыя муніцыпальныя могілкі ў Вялікабрытаніі і другія па велічыні ў Еўропе. Месца пахавання дзеячаў беларускай дыяспары.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ Вялікая савецкая энцыклапедыя
- ↑ а б Манчэстэр на сайце «Беларускі Глобус Еўропы»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Манчэстэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).