Горад на правах павета
Горад на правах павета — адміністрацыйная адзінка мясцовага самакіравання ў Польшчы. Горадам на правах павета з'яўляецца гміна ў статусе горада, якая выконвае функцыі павета. У горадзе на правах павета выканаўчую ўладу ўзначальвае прэзідэнт горада.
Гарады на правах павета не з'яўляецца паветамі, а ўсяго толькі гмінамі, якім заканадаўчая ўлада, улічваючы іх спецыфіку, даручыла пашыраную сферу задач.
Наступствы прадастаўлення гарадам правоў павета наступныя:
- органы ў горадзе на правах павета (гэта значыць савет горада і прэзідэнт горада) выконваюць адпаведныя кампетэнцыі для савета гміны і савета павета (функцыі войта (бургамістра) і старосты)
- выканаўчы орган горада на правах павета з'яўляецца органам монакратычным;
- савет не выбірае выканаўчы орган і не можа яго адклікаць;
- дэпутаты прымаюць прысягу паводле тэксту гміннага закона.
Акрамя таго, у арганізацыйнай структуры горада, які валодае правамі павета, з'яўляецца орган, які не функцыянуе ў «звычайнай» гміне (камісія бяспекі і парадку). Па сутнасці горад на правах павета з'яўляецца гмінай, яго органы падлягаюць перш за ўсё рэгуляванню законам аб гмінным самакіраванні.
Статус горада на правах павета, пасля ўвядзення ў дзеянне адміністрацыйнай рэформы Польшчы 1 студзеня 1999, атрымалі:
- гарады з колькасцю жыхароў звыш 100 000;
- гістарычныя сталіцы ваяводстваў (акрамя гарадоў Цеханаў, Серадз і Піла)
- некаторыя гарады ў межах гарадскіх агламерацый.
Варшава атрымала статус горада на правах павета 27 лістапада 2002; у гадах 1999—2002 паралельна існавалі Варшаўскі павет і горад сталічны Варшава. Валбжых з 1 студзеня 2003 года страціў статус горада на правах павета і быў уключаны ў склад Валбжыхскага павета.
Усяго з 1 студзеня 2003 года ў Польшчы маецца 65 гарадоў, якія носяць статус горада на правах павета.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Uchwała Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 maja 2001 r. w sprawie oceny funkcjonowania zasadniczego podziału terytorialnego państwa («Monitor Polski»,2001 № 16)
- ustawa z dnia 24 lipca 1998 r. o wprowadzeniu zasadniczego trójstopniowego podziału terytorialnego państwa — Dz.U. 1998.96.603, z dnia 28 lipca 1998 r. Архівавана 22 кастрычніка 2008. (Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji)
- pozostałe ustawy dotyczące administracji publicznej na witrynie MSWiA Архівавана 30 верасня 2011.