Графіт
Графіт | |
---|---|
Формула | C (вуглярод) |
Сінгонія | Гексаганальная (планаксіянальная) |
Колер | Шэры, чорны сталёвы |
Колер рысы | Чорная |
Бляск | Металападобны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 1—2 |
Спайнасць | Дасканалая па {0001} |
Шчыльнасць | 2,09—2,23 г/см³ |
Графі́т — мінерал, які належыць да самародных элементаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду.
Графіту характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай, металічны бляск. Цвёрдасць 1—2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Тэмпература плаўлення 3800—3600 °C. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы. Акісляецца толькі пры вялікіх тэмпературах. Валодае невялікім каэфіцыентам трэння. Пад уздзеяннем нейтроннага выпраменьвання павялічваецца цвёрдасць, электрычнае супраціўленне, модуль пругкасці графіту, а яго цеплаправоднасць змяншаецца.
Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра.
Радовішчы графіту маюць Расія, Украіна, ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышталічным падмурку.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Графіт выкарыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, элементаў сілкавання. Штучны графіт выкарыстоўваецца ў якасці пакрыцця соплаў ракетных рухавікоў і камер спальвання, асобных дэталей ракет.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 138. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Графіт
- Графит(недаступная спасылка) // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009. Архівавана 17 кастрычніка 2013. (руск.)