Грыгішкес
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Грыгішкес (літ.: Grigiškės, традыцыйная беларуская назва — Грэгарава) — горад у паўднёвай Літве ў Вільнюскім павеце. Ад цэнтра Вільнюса аддалены на 17 км. У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Вільнюскага гарадскога самакіравання, але з прычыны высокіх коштаў (змяненне дакументаў і назваў вуліц), застаецца асобным горадам побач з Вільнюсам. Праз горад ідзе шаша Вільнюс — Каўнас. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пахаванні V—VII і VIII—X стагоддзяў у наваколлях горада паказваюць на тое, што паселішчы ў данай мясцовасці існавалі спрадвеку. Аднак у сучасным выглядзе горад пачаў фарміравацца толькі з пачатку XX стагоддзя, калі ў гэтых месцах быў пабудаваны завод па вытворчасці кардона і паперы. Пасля Другой сусветнай вайны завод быў пашыраны, што спрыяла далейшаму росту горада, які адбываўся галоўным чынам за кошт рабочых з Беларусі і рэпатрыянтаў дэпартаваных у аддаленыя паўночныя раёны РСФСР.
15 мая 1958 года Грыгішкес атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу, таксама ў гэтым жа годзе была заснавана першая школа з навучаннем на літоўскай мове. У 1968 годзе была адкрыта бібліятэка.
У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Вільнюскага гарадскога самакіравання.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыгішкес