Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Джыл Солаўэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джыл Солаўэй
Jill Soloway
Солаўэй у 2013 годзе.
Дата нараджэння 26 верасня 1965(1965-09-26)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1994 — наш час
Узнагароды
IMDb ID 0813561
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джыл Солаўэй (англ.: Jill Soloway, нар. 26 верасня 1965) — амерыканскі сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр, комік і драматург.

Солаўэй нарадзілася ў Чыкага, штат Ілінойс, і скончыла Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане[2]. Пачаўшы сваю кар’еру ў якасці асістэнта ў рэкламе, да канца 1990-х яна перабралася ў Лос-Анджэлес, дзе беспаспяхова спрабавала прадаць сцэнарый пілота для HBO. Яе поспехам стала публікацыя апавядання Courteney Cox's Asshole, пасля чаго яна была наймана сцэнарыстам у серыял HBO «Кліент заўсёды мёртвы»[3]. Яна напісала сцэнарыі для «Брудныя мокрыя грошы», «Такая розная Тара» і «Як дасягнуць поспеху у Амерыцы», а таксама кароткі час працавала кансалтынгавым прадзюсарам у «Анатомія страсці».

Прарыў Солаўэй адбыўся ў 2013 годзе, калі за свой рэжысёрскі дэбют, фільм «Паўдзённая пяшчота», яна атрымала прэмію за лепшую рэжысуру на 29-тым кінафестывалі «Сандэнс», а таксама намінацыю на «Незалежны дух» за лепшы сцэнарый[4]. У наступным годзе яна стварыла і зрэжысавала серыял «Відавочнае» для Amazon.com, які атрымаў масу станоўчых водгукаў ад крытыкаў, многія з якіх называлі яго рэвалюцыйным[5]. У 2015 годзе Солаўэй была ўключана ў спіс ста найбольш уплывовых людзей года паводле меркавання часопіса Time[6].

Зноскі

  1. Jill Soloway // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Can Jill Soloway Do Justice to the Trans Movement?. The New York Times (29 жніўня 2014). Праверана 13 лістапада 2014.
  3. Confessions of a Masturgoogler. Chicago Reader (15 верасня 2005). Праверана 13 лістапада 2014.
  4. Jill Soloway Awards. Internet Movie Database. Праверана 13 лістапада 2014.
  5. Transparent: Season One (2014). Rotten Tomatoes. Праверана 13 лістапада 2014.
  6. Jill Soloway(недаступная спасылка). Time (16 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2015. Праверана 17 красавіка 2015.