Джырофцкая археалагічная культура
Джырофцкая культура Бронзавы век | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Геаграфічны рэгіён | Пярэдняя Азія | |||
Лакалізацыя | Іран | |||
Датаванне | 3 тысячагоддзе да н.э. — 1 тысячагоддзе да н.э. | |||
Тып гаспадаркі | сельская гаспадарка, рамяство | |||
Даследчыкі | Юсэф Маджыдзадэ | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джырофцкая культура — археалагічная культура бронзавага веку на поўдні Ірана.
Многія з помнікаў Джырофцкай культуры даследаваліся археолагамі з 1930-х гг. Доўгі час яны адносіліся да так званага «міжкультурнага стыля», характэрнага для Іранскага нагор’я да 1 тысячагоддзя да н. э. У 1990-я гг. частка археолагаў выступіла з прапановай вылучэння асобнай культуры Керманскіх аазісаў, якую часцяком разглядалі супольна з Гільмендскай культурай. У пачатку XXI ст. іранская паліцыя канфіскавала некалькі артэфактаў, незаконна здабытых «чорнымі капальнікамі» каля горада Джырофт. У 2001 г. каманда іранскіх археолагаў на чале з Юсэфам Маджыдзадэ пачала там раскопкі.
У 2007 г. Юсэф Маджыдзадэ стварыў семінар «Джырофт, калыска ўсходняй цывілізацыі», падчас якога прапанаваў аб’яднаць помнікі бронзавага веку на паўднёвым усходзе Ірана ў адзіную археалагічную культуру або нават асобную цывілізацыю, якая квітнела ў 3 тысячагоддзі да н. э. Абразчыкам адзінай культуры з’яўляюцца знаходкі ў курганах Конар-Сандал (A і B) каля Джырофта, дзе каманда Ю. Маджыдзадэ выявіла рэшткі старажытнай цытадэлі (каля 13 га) і горада (болей за 2 км²), што існавалі паміж 2500 г. да н. э. і 2200 г. да н. э. Важным адкрыццём сталі надпісы лінейным пісьмом, падобныя на эламскую лінейную пісьмовасць. Юсэф Маджыдзадэ мяркуе, што ў месапатамскай літаратуры Джырофцкая культура была вядома як краіна Арата.
Погляды Юсэфа Маджыдзадэ на адзінства Джырофцкай культуры і атаясамленне яе з Аратай застаюцца дыскусійнымі сярод археолагаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- THE JIROFT CIVILIZATION: A NEW CULTURE OF THE BRONZE AGE ON THE IRANIAN PLATEAU
- Jiroft culture: a ‘missing link’ of the Bronze Age
- Buried for 4,000 years, this ancient culture could expand the 'Cradle of Civilization'
- Jiroft and «Jiroft-Aratta» A Review Article of Yousef Madjidzadeh, Jiroft: The Earliest Oriental Civilization
- Jiroft — Trafficking Culture