Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Джэзва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэзва

Джэзва (тур. Cezve з араб. جذوة), іншая назва турка — пасудзіна для прыгатавання кавы па-турэцку.

Уяўляе сабой таўстасценны металічны коўш з доўгай ручкай. Традыцыйная джэзва вырабляецца з каванай медзі. Традыцыйная армянская джэзва таксама часам называецца срджэп.

Існуе роднасны турцы-джэзве прадмет пад назвай дала — рондальчык з доўгім выгнутым носікам і адной ручкай, выкарыстоўваецца для варэння кавы, распаўсюджана ў некаторых частках Саудаўскай Аравіі і сярод сірыйскіх качэўнікаў. Дала вонкава падобная да ібрыку (ад арабскага ibriq, ад персідскага abriz - ab вада і riz ліць (наліваць)).

Звараная ў джэзве кава адрозніваецца досыць насычаным смакам і густой кансістэнцыяй з невялікай колькасцю часціц кавы (гушчы). У напоі застаюцца амаль усе рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў абсмажаным збожжы кавы.