Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Дзітрых Банхёфер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзітрых Банхёфер
ням.: Dietrich Bonhoeffer
Адукацыя
Дзейнасць багаслоў, філосаф, змагар Супраціўлення, паэт, духоўнік
Месца працы
Нараджэнне 4 лютага 1906(1906-02-04)[1][2][…]
Смерць 9 красавіка 1945(1945-04-09)[1][4] (39 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Bonhoeffer family[d]
Бацька Karl Bonhoeffer[d]
Маці Paula Bonhoeffer[d]

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзітрых Банхёфер (ням. Dietrich Bonhoeffer; 4 лютага 1906 года, Брэслаў, цяпер Вроцлаў — 9 красавіка 1945, Фласенбюрг, Баварыя) — нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік антынацысцкай змовы.

У 1928—1929 — памочнік пастара ў нямецкай евангелісцкай суполцы ў Барселоне (Іспанія), у 1930—1931 стажыраваўся ў Аб’яднанай тэалагічнай семінарыі (Нью-Ёрк). Затым стаў пастарам і выкладчыкам сістэматычнай тэалогіі ў Берлінскім універсітэце. У 1933 пратэставаў супраць расавай палітыкі нацыстаў і ўдзельнічаў разам з пастарам Марцінам Німелерам ў стварэнні Вызнавальнай Царквы, якая выступала супраць спробаў НСДАП падпарадкаваць сабе лютэранскую царкву пасродкам стварэння пранацысцкай «Евангелічнай царквы германскай нацыі». З канца 1933 па 1935 жыў у Англіі. У 1935 вярнуўся ў Германію, стаў арганізатарам і кіраўніком семінарыі Вызнавальнай царквы. У 1936 яму было забаронена выкладаць, затым яму таксама забаранілі публічныя выступы і публікацыі. У 1937 была зачыненая створаная ім семінарыя.

Зноскі

  1. а б Sherman F. Dietrich Bonhoeffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dietrich Bonhoeffer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118513214 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Dietrich Bonhoeffer // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1996.