Дорпацкае ваяводства
Дорпацкае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Дорпат | ||
Дата ўтварэння | 1598 | ||
Дата скасавання | 1621 | ||
Ваявода | Ваяводы дорпацкія | ||
Кашталян | Кашталяны дорпацкія | ||
Плошча | 9 000 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дорпацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай у 1598 —— 1629 гг. Цэнтр — Дорпат.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана на тэрыторыі былога Дорпацкага біскупства ў Інфлянтах, якое ахоплівала гістарычна-геаграфічны рэгіён Угаўнія. У пачатку Інфлянцкай ваны 1558 — 1582 гг., у ліпені 1558 г. Дорпат быў заняты войскамі Івана IV, таму Дорпацкае біскупства не брала ўдзел ў актах падданства вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту II Аўгусту і унійным працэсе з ВКЛ. Пасля адваявання Інфлянтаў у Рускага царства Стэфан Баторый разглядаў землі Дорпацкага біскупства як здабытую тэрыторыю, дзе ён не быў звязаны якімі-небудзь абавязкамі. У 1582 г. манарх падпісаў «Інфлянцкую канстытуцыю», паводле якой створаны Дорпацкі прэзідыят. Дорпацкі прэзідыят, як і іншыя саноўнікі Інфлянтаў, не атрымаў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай. Паводле «Інфлянцкай ардынацыі» 1598 г. прэзідыят перайменаваны ў ваяводства. Дорпацкія ваявода і кашталян сталі сенатарамі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600 — 1629 гг. шведскія войскі ў 1625 г. узялі Дорпат. Паводле Альтмаркскага перамір'я 1629 г. Дорпацкае ваяводства засталося за Швецыяй, але ў Рэчы Паспалітай працягвалася намінацыя на дорпацкія ўрады. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. Намінацыя на ўрады дорпацкага ваяводы і кашталяна спынілася, але на іншыя дорпацкія ўрады (абозны, войскі, гараднічы, канюшы, лоўчы, мечнік, падкаморы, падстолі, падсудак, падчашы, пісар земскі, скарбнік, стольнік, стражнік, харунжы, чашнік) працягвалася да канца існавання Рэчы Паспалітай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Tarvel, E. Stosunek prawnopaństwowy Inflant do Rzeczypospolitej oraz ich ustrój administracyjny w l. 1561 — 1621 / Enn Tarvel // Zapiski Historyczne. — 1969. — T. XXXIV. — Z. 1. — S. 49 — 77.
- Urzędnicy inflanccy XVI — XVIII wieku: spisy / Polska Akademia Nauk. Biblioteka Kórnicka, Instytut Historii; oprac. K. Mikulski, A. Rachuba. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — 292 s. — (Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII — XVIII wieku; T. 9).
- Дзярновіч, А. Дорпацкае княства / Алег Дзярновіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; [мастак З. Э. Герасімовіч]. Т. 2: К — Я. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2007. — 788 с. — С. 594. — ISBN 978-985-11-0394-8.