Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Дхарма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дхарма (санскр.: धर्म, dharma IAST, «закон», «правіла») — індыйскі філасофскі або рэлігійны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння маральнага абавязку, абавязкаў чалавека ці, у больш агульным значэнні — шляхі набожнасці. Слова «дхарма» літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае ці падтрымлівае» (ад кораня дхр — «трымаць»), і звычайна перакладаецца на беларускую мову як «закон», яго значэнне часта даецца як «універсальны закон быцця». У кантэксце індыйскіх моў тэрмін мае на ўвазе рэлігію чалавека. У большасці кірункаў індыйскай філасофіі дхарма выступае як цэнтральнае паняцце, якое выкарыстоўваецца для тлумачэння вышэйшай ісціны. У індыйскім гісторыка-філасофскім кантэксце тэрмін «дхарма» заўсёды ўвасабляў правільныя паводзіны ў жыцці ў адпаведнасці з Сусветнымі законамі. Сімвал дхарма — дхармачакра — цэнтральны матыў у нацыянальным сцягу Індыі.

  • Lingat, Robert (1973), The Classical Law of India, University of California Press, ISBN 0520018982
  • Rosen, Steven (2006), Essential Hinduism, Greenwood Publishing Group, ISBN 0275990060