Казімір Альхімовіч
Казімір Альхімовіч | |
---|---|
польск.: Kazimierz Alchimowicz | |
Дата нараджэння | 20 снежня 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1916[1][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Уплыў | Канут Русецкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімір Дамінікавіч Альхімовіч (польск.: Kazimierz Alchimowicz; 20 снежня 1840, в. Дзембрава (Дубрава) Лідскага павета, цяпер Шчучынскі раён — 31 снежня 1916, Варшава) — мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе між іншым атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. На мастацкае станаўленне К. Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Разам з братам удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 г., завошта быў сасланы на Урал[5]. Вярнуўся ў 1869 годзе пасля амністыі[5], вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве, у 1873—1875 гадах працягвае навучанне жывапісу ў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене[5]. У 1876—1877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыжсках салонах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. Творчасці К. Альхімовіча характэрная гістарычная і міфалагічная тэматыка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць звязана з мастацкім жыццём Польшчы і Беларусі. К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага кірунку. Ён малюе карціны на гістарычную і міфалагічную тэматыку, пейзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны, жанравыя сцэнкі. З 1880 года ўдзельнік еўрапейскіх і сусветных выставак. Выстаўляўся ў Варшаве, Мюнхене, Адэсе, Кракаве, Вене.
Ствараў карціны на тэмы беларускай, польскай і літоўскай гісторыі: «Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Ліздзейка з дачкой на руінах царквы Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884)[5], «Мілда — багіня кахання». Яго палатно «Пахаванне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сібірскай спасылкі, гучыць пратэст супраць царскага самадзяржаўя: «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя[5]. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніво» (1869), «Найманне работнікаў» (1893), «Хата парабка», «У поце чала» і іншыя[5].
Акрамя жывапісу, мастак захапляўся роспісам фарфору і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасць прац К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Народным музеі.
К. Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Ю. Славацкага і А. Міцкевіча. Паводле паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» створана карціна «Над магілай Робака» («Вяртанне герояў»)
Зноскі
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Kazimierz Alchimowicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Kazimierz Alchimowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 22 лістапада 2024.
- ↑ а б в г д е Альхимович Казимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
- Загідуліна М. Духоўны свет Казіміра Альхімовіча / М. Загідуліна // Мастацтва. — 1998. — № 4. — C. 28-32.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2005.
- Савук А. Жывапісец паганскай Літвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лідскі Летапісец, № 12.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімір Альхімовіч
- Жывапісец паганскай Літвы. Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння Архівавана 16 красавіка 2015.
- Творчасць Казіміра Альхімовіча (польск.)
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 31 снежня
- Памерлі ў 1916 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Польшчы
- Казімір Альхімовіч